Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвяшчэньне рэфэрэндуму: рэакцыя ў Беларусі і ў сьвеце


RFE/RL Аляксандар Лукашэнка абвясьціў рэфэрэндум, каб зьняць абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў. А дзявятай вечара ў аўторак усе чатыры беларускія тэлеканалы (БТ, “Лад”, ОНТ і СТВ) трансьлявалі зварот кіраўніка дзяржавы. У сваім тэлевізійным звароце Лукашэнка аб''явіў правядзеньне рэфэрэндуму, каб застацца на прэзыдэнцкай пасадзе без абмежаваньня тэрмінаў, насуперак Канстытуцыі.

Нагадаем, у 81-м артыкуле беларускай Канстытуцыі запісана: "Прэзыдэнт абіраецца на пяць гадоў... Адна і тая ж асоба можа быць Прэзыдэнтам ня больш, чым два тэрміны". Як вядома, Аляксандар Лукашэнка ўжо двойчы абіраўся прэзыдэнтам Беларусі – на выбарах 1994 і 2001 гадоў.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў рэфэрэндум на 17 кастрычніка, той самы дзень, калі адбудуцца выбары ў беларускі парлямэнт.

Фармулёўка пытаньня, якое выносіцца на рэфэрэндум, гучыць наступным чынам:

"Ці дазваляеце Вы першаму Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку ўдзельнічаць ў якасьці кандыдата на Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзыдэнта, і ці прыймаеце частку першую артыкулу 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: "Прэзыдэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і наўпростага выбарчага права таемным галасаваньнем?"

Адразу пасьля сканчэньня выступу Аляксандра Лукашэнкі на хвалях беларускай службы Радыё Свабода прагучалі экспэртныя ацэнкі, камэнтары, рэакцыя вядомых эўрапейскіх і беларускіх палітыкаў.

У Беларусі:

• А. Зімоўскі: “З масіраваным выкідам агітацыі за рэфэрэндум дзяржаўныя СМІ перастараліся” • Адкуль бярэ лічбы для сваіх сацыялягічных апытаньняў фірма пад назвай “Экоом”? • Удзел у агітацыі за Аляксандра Лукашэнку бяруць і замежныя грамадзяне, хоць гэта забаронена Выбарчым кодэксам • Зьмена прыярытэтаў у дэмакратычным лягеры: увага ад выбараў пераходзіць да рэфэрэндуму • У карыстаньні “вэртыкалі” – адмысловы падручнік па прапагандзе • Лукашэнка даў рэкамэндацыі дзяржаўнаму тэлебачаньню, як асьвятляць рэфэрэндум • Чыгір: “Многія чыноўнікі ўнутрана супраць рэфэрэндуму..." • Віцебскія кандыдаты ад апазыцыйных партыяў агітуюць ня толькі за сябе, але й супраць рэфэрэндуму • Віцебскага сябра КХП БНФ асудзілі за агітацыю супраць выбараў ды рэфэрэндуму • Сябрам віцебскай ініцыятывы “Дзеля абароны Канстытуцыі” апячаталі дзьверы • У Віцебску затрымалі апазыцыянэраў, якія ладзілі пікет за байкатаваньне парлямэнцкіх выбараў ды рэфэрэндуму • Як ў тактыцы ўладаў і апазыцыі спалучаецца рэфэрэндум і выбары ў Палату прадстаўнікоў? • Ці дазваляюць выказвацца супраць рэфэрэндуму беларуская Канстытуцыя і законы? • Як паўплываюць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты на выбарчую кампанію і агітацыю наконт рэфэрэндуму? • Я.Лабановіч: “Рыхтуецца масавая нерэгістрацыя ўсіх апазыцыйных кандыдатаў, каб не даваць ім эфіру перад рэфэрэндумам” • Бальшыня апазыцыйных партыяў – супраць байкоту • Віцебскія сябры КХП БНФ распачалі агітацыйную кампанію супраць парлямэнцкіх выбараў ды рэфэрэндуму • Віцебская грамадзянская ініцыятыва кажа: “Не — трэцяму тэрміну” • АГП распачне збор подпісаў супраць пажыцьцёвага прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі • Кандыдаты ад БНФ распачынаюць кампанію “Скажы Лукашэнку НЕ!” • У Віцебску створаны антыкрызысны цэнтар дзеля супрацьстаяньня рэфэрэндуму • Лідэры дэмакратычнай апазыцыі заявілі пра стварэньне адзінага супольнага фронту супраць рэфэрэндуму • Былы прэзыдэнт Акадэміі Навук і старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандар Вайтовіч: “Я не пабаюся гэтага слова сказаць, дыктатура ў нас існуе” • Аналіз экспэртаў: Ці можа Лукашэнка прайграць рэфэрэндум? • Як паўплываў на выбарчую кампанію і сытуацыю ў грамадзтве абвешчаны А.Лукашэнкам рэфэрэндум – Круглы стол з удзельнікамі з Магілёва, Гомелю, Віцебску і Горадні • Камэнтары юрыстаў: Чаму рэфэрэндум абвешчаны за мінімальна магчымы тэрмін? • Юрыст АГП: Фармулёўка пытаньня, вынесенага на рэфэрэндум, юрыдычна некарэктная і пярэчыць Выбарчаму кодэксу • МЗС Беларусі прапанавала місіі назіральнікаў АБСЭ займацца ня толькі выбарамі, але й рэфэрэндумам • У Менску вызначылі 125 месцаў, дзе можна весьці перадвыбарчую і перадрэфэрэндумную агітацыю • Старшыня Цэнтарвыбаркаму лічыць, што на рэфэрэндум вынесенае “пытаньне аб стабільнасьці дзяржавы” • М. Лазавік пра агітацыю: “Дзяржава ў асобе свайго вышэйшага інстытуту ініцыявала рэфэрэндум і адстойвае ўласны пункт гледжаньня” • А. Лукашэнка заяўляе, што калі ён пакіне пасаду кіраўніка дзяржавы, то посьпехі, дасягнутыя краінай, могуць быць страчаныя • Рэфэрэндум камэнтуюць былыя паплечнікі Лукашэнкі А. Сасноў, У. Замяталін, А. Казулін, П. Казлоўскі • Лідзія Ярмошына: “У мяне, на жаль, няма Выбарчага кодэксу, даслоўна я, ведаеце, не цытую, гэта ўсё ж такі ня вершы” • Юры Дракахруст: “Гэта можа прывесьці да таго, што ўлада Аляксандра Лукашэнкі стане пажыцьцёвай” • Вінцук Вячорка: “Ці мы за працяг пабудовы абсалютнай сярэднявечнай манархіі ў цэнтры Эўропы?” • Уладзімер Падгол: “Прамова была вельмі пераканаўчая на фоне тых тэрактаў, якія адбыліся ў Расеі. Момант быў абраны проста ідэальны” • Анатоль Лябедзька пра рэфэрэндум: “У нас зьявілася ня толькі пагроза, але і дадатковы шанец” • Сяргей Калякін пра рэфэрэндум: “Цяпер пачнецца шалёны прэсінг па ўсіх напрамках” • Сяргей Скрабец: “Пытацца ў народу можна толькі ў тым выпадку, калі няма падтасовак і фальсыфікацыяў” • У сувязі з аб’яўленым рэфэрэндумам у сыстэме адукацыі праводзяцца спэцыяльныя нарады

У Эўропе:

• Варшаўскі Цэнтар усходніх дасьледаваньняў распаўсюдзіў матэрыял “Беларусь перад рэфэрэндумам” • Бюро АБСЭ адмовілася назіраць за беларускім рэфэрэндумам • Прадстаўніцтва Эўразьвязу заклікала Беларусь палепшыць клімат у грамадзтве падчас парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму • Дэпутатка Эўрапарлямэнту Элізабэт Шродтэр: “Жаданьне назіраць за выбарамі ёсьць, аднак цяпер для гэтага патрэбны дазвол беларускага кіраўніцтва” • Прэзыдэнт ПАРЭ Пэтэр Шыдэр: “Недэмакратычная палітыка беларускіх уладаў паглыбляе ізаляцыю краіны” • Амбасадар Літвы ў Беларусі Ёнас Паслаўскас лічыць, што пры правядзеньні рэфэрэндуму ў Беларусі павінны быць створаныя ўмовы для сумленнай і адкрытай дыскусіі • Ганс-Георг Вік: Палітычныя ўрады Эўропы мусяць зрабіць сваю асобную заяву адносна рэфэрэндуму ў Беларусі • Кіруючы міністар ЭЗ Бэрнард Бот пра рэфэрэндум: “Дачыненьні Эўразьвязу зь Беларусью могуць істотна пагоршыцца” • Прэсавая сакратарка Х.Саляны: “Калі б рэфэрэндум быў цалкам свабодным і справядлівым, дык, найбольш верагодна, зьмены не прайшлі б” • Эўразьвяз мае “сумневы, ці будуць выкананыя неабходныя ўмовы для правядзеньня свабоднага й справядлівага рэфэрэндуму ў Беларусі” • Рада агульных справаў і замежных дачыненьняў Эўразьвязу абмяркоўвае беларускае пытаньне • RBI.de: “Захад таксама вельмі занепакоены магчымай фальсыфікацыяй пры падліку галасоў” • Эўразьвяз можа ўвесьці санкцыі супраць Беларусі? • Віцэ-прэзыдэнтка ПА АБСЭ Тунэ Тынгсгорд: “Я супраць гэтага рэфэрэндуму, абвешчанага за такі кароткі тэрмін!” • Польскі Сэйм прыняў адмысловую заяву па Беларусі • МЗС Латвіі заявіла, што місія АБСЭ будзе назіраць і за рэфэрэндумам • Літва нэгатыўна ацэньвае рашэньне Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум • У Брусэлі будуць абмяркоўваць забарону на выдачу візаў вышэйшым беларускім чыноўнікам? • Прэсавая сакратарка Эўракамісіі: “Мы будзем уважліва сачыць за разьвіцьцём падзеяў” • Рэакцыі эўрапейскіх палітыкаў на абвешчаньне рэфэрэндуму • “Neue Zuercher Zeitung”: “Беларускі лідэр чапляецца за ўладу” • Нямецкая прэса: “Савецкі Саюз у Менску”, “Лукашэнка на ўсё жыцьцё” • “Rzeczpospolita”: “Лукашэнка можа прайграць рэфэрэндум” • “Gazeta Wyborcza”: “Цяжка меркаваць, каб вынікі рэфэрэндуму былі не такія, як патрэбна Лукашэнку” • Хрыстас Пургурудэс пра рэфэрэндум: “Беларусь заслугоўвае таго, каб мець дэмакратычна абранага лідэра”

У Расеі:

• Барыс Ельцын: “Мяняць Канстытуцыю пад сябе – непрыстойна для сапраўднага палітыка” • Натальля Машэрава: “Палітычны бамонд Расеі разгублены. Масква не чакала рэфэрэндуму” • Дэкан МГИМО Кірыл Коктыш: “У Расеі няма ніякіх падставаў прызнаваць вынікі гэтага рэфэрэндуму” • Былы прэсавы сакратар Ельцына: “Пуцін будзе маўчаць, бо таксама думае пра трэці тэрмін”

У сьвеце:

• Washington Post”: Буш павінен зьвярнуць увагу на Беларусь і Ўкраіну • Былы амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак: “Умовы для выбараў жахлівыя” • Афіцыйная заява Дзярждэпартамэнту ЗША пра рэфэрэндум у Беларусі • Крыстафэр Сьміт: “Лукашэнка не прадставіў бы ідэю рэфэрэндуму ў апошнюю хвіліну, калі б ня меў вынікаў выбараў у кішэні” • Эрык Чэнавэт: "Каб рэальна дапамагчы Беларусі, ЗША мусяць скаардынаваць сваю палітыку з Эўразьвязам" • Усясьветны банк абвяргае высновы Аляксандра Лукашэнкі пра росквіт Беларусі • Зянон Пазьняк заклікае да байкоту: “У гісторыі яшчэ не было выпадку, каб дыктатар прайграў рэфэрэндум” • Івонка Сурвіла: “Рада БНР будзе прасіць урады дэмакратычных краінаў прызнаць рэфэрэндум нелегітымным” • Зянон Пазьняк: “Удзел у выбарах у такіх умовах – гэта крыж на будучыні Беларусі” • Лукашэнку раяць павучыцца ў прэзыдэнта Ірану Хатамі, які адпрацаваў два тэрміны і зьбіраецца сыходзіць • Піначэт страціў уладу на абвешчаным ім самім рэфэрэндуме

Vox Populi:

• Моладзь разважае пра рэфэрэндум, школьную форму, інтэрнаты, ўраджай, гісторыю і жаночую прыгажосьць • У беларускім войску распачалася кампанія ў падтрымку рэфэрэндуму • За рэфэрэндум пачалі агітаваць рабочых • Зьміцер Дашкевіч адбыў 10 сутак за слова “ганьба” • 10 сутак арышту за слова супраць рэфэрэндуму – Зьміцер Дашкевіч ужо правёў тыдзень за кратамі • Дзесяць сутак арышту за адно слова супраць рэфэрэндуму • Як людзі рэагавалі на зварот Лукашэнкі пра рэфэрэндум • Якія пэрспэктывы на бліжэйшыя гады бачаць віцябляне пасьля абвяшчэньня Лукашэнкам рэфэрэндуму? • Жыхарка Чарнобыльскай зоны: “Трэба памяняць прэзыдэнта, хопіць ужо” • Апытаньне на вуліцах: Што думаюць пра абвешчаны рэфэрэндум гамельчукі? • Апытаньне на вуліцах: “Як вы ставіцеся да абвешчанага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму?” • Апытаньне ў рэгіёнах: Колькі беларусаў у рэальнасьці прагаласуе за прапанову Аляксандра Лукашэнкі на рэфэрэндуме? • Апытаньне ў Магілёве: Колькі беларусаў у рэальнасьці прагаласуе за прапанову Аляксандра Лукашэнкі на рэфэрэндуме? • Многія беларускія прадпрымальнікі ня бачаць магчымасьці для разьвіцьця свайго бізнэсу, калі Аляксандар Лукашэнка застанецца кіраваць краінай • “Калі ўлада моцная, яна не павінна баяцца, калі выказваюцца людзі, якія чымсьці незадаволеныя” • “Усе аргумэнты Лукашэнкі наконт бліскучага разьвіцьця беларускай эканомікі – гэта казка для дзяцей” • Агляд пошты: “Нават калі б Лукашэнка адмовіўся ад улады, на яго месца выбралі бы дакладна такога ж прэзыдэнта” • Агляд пошты: “На рэфэрэндуме беларусы могуць пазбавіць сябе права на выбар улады” • Агляд пошты: “Няўжо апазыцыя спадзявалася, што Лукашэнка добраахвотна адмовіцца ад улады?” • “Пра нейкія роўныя ўмовы падчас выбараў і рэфэрэндуму ня можа быць нават і размовы” • Апытаньне жыхароў Гомелю пра мажлівасьць пажыцьцёвага прэзыдэнцтва ў Беларусі • Vox Populi у Горадні: "Што палепшае, калі замест Лукашэнкі будзе іншы прэзыдэнт?" • Vox Populi ў Віцебску: што ў Беларусі можа зьмяніцца да лепшага, калі краіну ўзначаліць не Лукашэнка, а іншы палітык? • Vox Populi ў Магілёве: што ў Беларусі можа зьмяніцца да лепшага, калі краіну ўзначаліць не Лукашэнка, а іншы палітык? • Апытаньне тыдня ў Менску: “Што можа зьмяніцца, калі краіну ўзначаліць іншы палітык?” • Vox Populi: Што можа зьмяніцца ў Беларусі да лепшага, калі краіну ўзначаліць іншы прэзыдэнт? • Апытаньне ў Менску: "Як вы ставіцеся да магчымасьці ўвядзеньня пажыцьцёвага прэзыдэнцтва ў Беларусі?"

Гэтая старонка рэгулярна абнаўляецца. Яе кароткі адрас – svaboda.org/info/referendum
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG