Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Радзіхоўскі: Вынік - братэрская нянавісьць


Юры Дракахруст, Масква Падпісаную ўчора беларуска-расейскую дамову па нафтавым пытаньні, а таксама хаду цяперашняга беларуска-расейскага крызысу камэнтуе палітычны аглядальнік «Россійской газеты» Леанід Радзіхоўскі.

Радзіхоўскі: “Гэта перамога "Дружбы". Але не нафтаправоду "Дружба", а перамога таго маразму, які 15 гадоў працягваецца і зь якага выблытацца Расея ня можа, а Беларусь натуральна ня хоча. Але і Беларусі радасьці ад гэтага няшмат, бо ўсе гэтыя рыўкі Расеі з гэтых сетак нічога добрага Беларусі не нясуць.

Прабачце за непаліткарэктнасьць, але я б пракамэнтаваў гэта анэкдотам. Ідуць два чалавекі, бачаць, ляжыць каровін ляпёх. Адзін другому кажа: "Вася, ты мог бы за 100 рублеў зьесці гэта". Вася кажа:"Так, мог бы". Зьеў, Коля заплаціў, ідуць далей, абодва незадаволеныя, бачаць яшчэ адзін ляпёх. Вася кажа: "А ты мог бы зьесьці гэты ляпёх за 100 рублёў?" Коля зъеў, Вася заплаціў, дакладней, вярнуў выйграныя 100 рублёў. Ідуць далей і думаюць:"Якія мы малайцы! Нажраліся гною і засталіся пры сваіх".

Вось гэта кароткі вынік гэтага скандалу.

На ўвесь сьвет з трэскам і грукатам было прадэманстраванае рэальнае стаўленьне Расеі да Беларусі і Беларусі да Расеі. Расея ў чарговы раз атрымалала вялікія рэпутацыйныя страты, паказала сябе ненадзейным пастаўшчыком цяпер ужо ня газу, а нафты. Пры гэтым выйграла Расея 3 капейкі, бо гэтыя адносіны засталіся невыгоднымі для Расеі. Што да Беларусі, то ёй была паказаная сапраўдная цана ўсіх размоваў пра братэрства і аб''яднаньне. Беларусі ўсё ж давядзецца нешта плаціць.

Пры гэтым відавочна, што такая пазыцыя Расею не задаволіць і будуць наступныя штуршкі ў тым самым накірунку. Сытуацыя ненадзейная і тоіць у сябе наступныя крызысы ў тым самым накірунку.

Такі вось вынік - братэрская нянавісьць, зьвязаная адным ланцугом”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG