Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе


Радыё Свабода, Прага Ад сёньняшняга дня на сайце беларускай службы Радыё Свабода вы зможаце знайсьці поўныя тэксты кніг з нашай сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" ў электронным выглядзе (PDF і іншыя фарматы). Старонка пэрыядычна абнаўляецца.

• В.Мудроў. “Альбом сямейны” (PDF. 0,8 Mb) — новая кніга знанага пісьменьніка пра падзеі, постаці, зьявы й рэчы савецкага часу — ад палёту Гагарына да выбуху на Чарнобылі. Прэзэнтацыя кнігі на нашым сайце

• В.Ракіцкі. "Беларуская Атлянтыда"(PDF - 1,8 Mb) - вядомы мастацтвазнаўца й журналіст Вячаслаў Ракіцкі сабраў у адным выданьні тэксты выбраных перадачаў аднайменнай праграмы, якія гучалі на хвалях Радыё Свабода ад 2000 да 2005 году. (Прэзэнтацыя кнігі В.Ракіцкага на нашым сайце)

• “Быкаў на Свабодзе” — другое выданьне (PDF/HTML) -- Новае выданьне дапоўненае невядомымі раней інтэрвію, лістамі і ўспамінамі.

• “Дуліна ад Барадуліна” (PDF, 1.1Mb) -- показкі і эпіграмы Рыгора Барадуліна, якія прагучалі ў 2004 годзе на Радыё Свабода ў цыклі “Лета з Барадуліным” з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Выхад кнігі прымеркаваны да двух юбілеяў: 70-годзьдзя Рыгора Барадуліна і 50-годзьдзя беларускай службы Радыё Свабода.

• Аляксандар Лукашук. Прыгоды АРА ў Беларусі (PDF, 4.7Mb, 500 старонак) -- новая кніга Аляксандра Лукашука, якая выйшла ў 2005 годзе, прысьвечаная малавядомаму гуманітарнаму праекту амэрыканскай адміністрацыі Гербэрта Гувэра па ўратаваньні беларускіх дзяцей у 1920-1923 годзе ў падсавецкай Беларусі.

• Poems on Liberty - Верш на Свабоду (PDF, 339Kb) -- выбраныя вершы з сэрыі перадачаў "Верш на Свабоду" на дзьвюх мовах: па-беларуску і па-ангельску

• Дарога праз Курапаты (PDF, 1.5Mb, 464 старонкі) -- Кніга аднаго рэпартажу. Гісторыя абароны Курапатаў.

• Быкаў на Свабодзе (PDF/HTML, 1.7+ Mb) -- зборнік радыёпубліцыстыкі клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава, імя якога непарыўна зьвязанае з хваляй нацыянальнага адраджэньня канца 20 стагодзьдзя.

Гл. таксама • Уладзімер Арлоў. Вільня і беларусы (HTML) • "Беларускі клясычны правапіс" (PDF/DOC) • Архіў перадачы "Вострая брама" • Архіў перадачы "Вольная студыя" • Архіў перадачы "Беларуская Aтлянтыда" • Архіў перадачы "Слоўнік Свабоды" • Архіў перадачы "Галасы стагодзьдзя" (2000) • Архіў перадачы "Неабжытая Спадчына" (2000) • Архіў перадачы "СС-2000" (2000) • Старыя перадачы "Залаты фонд Свабоды" • Архіў перадачы "Чытальная заля" • Архіў перадачы "Прыватны дзёньнік" • Архіў перадачы "Імёны Свабоды" • Архіў перадачы "Дом літаратара" • Архіў перадачы “Летні альбом”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG