30.04.2007 17:02
Юры Дракахруст, Прага
Перанос помніка савецкім салдатам, які пачаўся ў эстонскай сталіцы на мінулым тыдні, выклікаў масавыя выступы пратэсту , якія суправаджаліся сутычкамі з паліцыяй. Сытуацыя застаецца напружанай, падзеі прывялі да абвастрэньня эстонска-расейскіх адносінаў. У чым прычыны крызісу, хто мае рацыю ў гэтым канфлікце? На гэтыя тэмы спрэчку ў “Экспэртызе Свабоды” вядуць эстонскія грамадзкія дзеячы – старшыня Беларуска-эстонскага таварыства Зінаіда Клыга і кіраўнік моладзевай арганізацыі “Адкрытая рэспубліка” Яўген Крыштафовіч.
>>>