Сачыце за абнаўленьнямі
Падзеі 25 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Пра гатоўнасьць суправадзіць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў Маскву на мірныя перамовы заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію францускаму часопісу Le Point.
Некаторыя сымбалі, на думку людзей у пагонах, «могуць служыць прычынамі і ўмовамі экстрэмізму».
Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт 2 лютага надасьць ганаровыя доктарскія званьні пяці «выбітным асобам», сярод якіх — і беларуская дэмктарычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Сын чачэнскага кіраўніка, 19-гадовы Алі Кадыраў, атрымаў грамадзянства Сэрбіі і цяпер можа бязь візы падарожнічаць па Эўропе, сьцьвярджае расейскі няўрадавы Фонд барацьбы з карупцыяй.
Суд прыняў да ўвагі, што Рэспубліка Беларусь займаецца «інструмэнталізацыяй міграцыі»: заахвочвае рух мігрантаў і спрыяе яму з мэтай дэстабілізацыі суседніх дзяржаваў.
У ноч на 22 лістапада расейскія войскі нанесьлі ўдар па мястэчку Дымер Кіеўскай вобласьці, у выніку чаго была разбураная частка пяціпавярховага жылога дому, загінулі людзі.
«Беларуськалій» ня мог знайсьці 300 тысяч эўра для пачатку разгляду ў Пастаянным арбітражным судзе ў Швайцарыі справы супраць Літвы, а ганарары замежнай юрыдычнай кампаніі за суправаджэньне ўсяго цыклю судовага працэсу могуць сягаць мільёнаў даляраў.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.
Апошні раз праезд у грамадзкім транспарце ў Беларусі даражэў гэтым летам.
Зьмены датычаць як фізычных, так і юрыдычных асобаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў.
Дзяніс Кучынскі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай, узяў удзел у сэсіі Парлямэнцкай асамблеі NATO у Бэрліне (Нямеччына), якая адбылася 22–23 лістапада.
Лініі фронту ў поўнамаштабнай вайне Расеі супраць Украіны ператварыліся ў «зону зьнішчэньня», дзе дроны й іншыя тэхналёгіі прывялі да астранамічных стратаў.
У ноч на 24 лістапада расейскія войскі атакавалі цэнтар Запарожжа.
Падзеі 24 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Вільні адкрылася выстава ўнікальных дакумэнтаў, гістарычных рарытэтаў і фатаздымкаў пра гісторыю «Нашай нівы», яе былых і цяперашніх журналістаў.
Агулам краіна заняла 53-е месца сярод 177 у рэйтынгу экалягічнай эфэктыўнасьці EPI-2026. Адзін з найгоршых паказьнікаў — у галіне моцна апекаванай Лукашэнкам сельскай гаспадаркі.
Кіраўніца Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен прэзэнтавала 22-і пакет санкцыяў супраць Расеі за вайну супраць Украіны.
Кіраўнік злачыннай групы атрымаў турэмны тэрмін.
Адбудуцца таксама іншыя зьмяненьні ў фінансавай сфэры.
Марк Рутэ засьцерагае эўрапейскія краіны ад недаацэнкі магчымай расейскай атакі. На ягоную думку, стварэньне асобнай эўрапейскай арміі ў дадатак да нацыянальных армій і NATO будзе толькі перашкодай.
Джэнсэн Хуан вярнуўся на пасаду прэзыдэнта і галоўнага выканаўчага дырэктара карпарацыі Nvidia, якую пакінуў, як сьцьвярджалася, па ўласным жаданьні менш за 2 тыдні таму.
У амбасадзе Расеі ў Бэрдіне адпрэчылі «неабгрунтаваныя здагадкі адносна касьмічнай дзейнасьці» Расеі.
Ва ўрадзе і ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі новыя прызначэньні.
Зьявіўся сайт архіву беларускіх незалежных мэдыя. Да яго будуць чатыры ўзроўні доступу: публічны, дасьледчы, закрыты і адкрыты ў будучыні.
Тэрмін расьсьледаваньня ягонай справы прадоўжылі.
Чыноўнікі ўраду ўсходняй часткі Лібіі паведамілі, што выбух на борце расейскага карабля, які стаяў на вайскова-морскай базе паблізу Бэнгазі, быў, як мяркуецца, вынікам удару морскага дрона. Пацярпелі 10 чальцоў экіпажу — расейцы і лібійцы.
Пры неабходнасьці трасу ў Сібіры, на будаўніцтва якой запрашаюць беларусаў, можна будзе выкарыстоўваць для вайсковай лягістыкі.
Дональд Трамп можа разгледзець магчымасьць надаць Ўкраіне гарантыі бясьпекі на ўзор абавязаньняў NATO ў калектыўнай абароне, калі пераканаецца, што рызыка чарговага расейскага ўварваньня зьнізілася дастаткова. Пра гэта 22 лістапада заявіў яго спэцыяльны пасланьнік Джарэд Кушнер.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што пакуль ня маюць зьвестак аб тым, дзе пасьля выраку знаходзіцца колішні намесьнік начальніка Жодзінскага гарадзкога аддзелу ўнутраных спраў Андрэя Дарошка, якога асудзілі на пазбаўленьне волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У Польшчы ў трох месцах падзеньня аб’ектаў знайшлі аскепкі расейскіх крылатых ракет Х-101.
Украіна працягвае наносіць удары па расейскіх аб’ектах, якія забясьпечваюць вядзеньне вайны, у адказ на атакі Расеі па мірных украінскіх гарадах.
Падзеі 23 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У лібійскім порце Бэнгазі 22 лістапада ў выніку выбуху зьнішчаны расейскі ракетны карвэт «Меркурий». Папярэдняй прычынай называюць атаку бесьпілётніка.
Беларуская хакерская група «Кібэрпартызаны» апублікавала зьвесткі пра прычыны сьмерці расейскіх бізнэсоўцаў, кіраўнікоў буйных кампаній і чыноўнікаў, якія памерлі пры рэзанансных абставінах з 2022 году.
На расейскім грузавым судне Sparta II, якое 21 лістапада атакавалі бесьпілётнікі ў Балтыйскім моры, працягваецца пажар. У яго тушэньні ўдзельнічаюць караблі Фінляндыі, Эстоніі і Расеі. Пра гэта 22 лістапада паведаміла памежная служба Фінляндыі.
Крэмль не адмовіўся ад плянаў усталяваць кантроль над большай часткай тэрыторыі Ўкраіны, у тым ліку над Кіевам. Пра гэта сьведчаць апошнія заявы расейскіх чыноўнікаў, гаворыцца ў справаздачы амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
На 83-м годзе жыцьця памёр беларускі пісьменьнік, дасьледчык гісторыі і выдавец Анатоль Тарас. Ён быў аўтарам і ўкладальнікам дзясяткаў кніг, у тым ліку пра гісторыю Беларусі і адносіны беларусаў з Расеяй.
Футбольны клюб «Ніва» з аграгарадка Доўбізна Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці ўпершыню ў сваёй гісторыі атрымаў права выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Паводле перапісу 2019 году, у Доўбізьне жылі ўсяго 272 чалавекі.
Палітоляг і гісторык Роза Турарбекава ў эфіры «ПіКу Свабоды» адзначае, што Аляксандар Лукашэнка імкнецца прыцягнуць увагу Дональда Трампа і застацца ў міжнародным парадку дня, але ня ўпэўненая, што Беларусь стане асобным прадметам перамоваў аб завяршэньні вайны ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў у сацыяльнай сетцы Truth Social сэрыю фатаздымкаў, прысьвечаных нядаўняму саміту ў кітайскім горадзе Шэньчжэні. На адным зь іх выяўленае поціск рук Трампа і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Подпіс пад фота гучыць: «Мой сябар».
Эўрапейскія журналісты і палітыкі сталі мішэнямі новай хвалі кібэратакаў, за якімі, імаверна, стаіць расейская ФСБ.
Падзеі 22 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Грамадзяніна Беларусі Мацьвея Бяляя, якога ў Вільні ў 2024 годзе асудзілі на 8 месяцаў і 15 дзён пазбаўленьня волі за напад на амбасаду Беларусі ў Літве, затрымалі і асудзілі ў Менску за пратэсты.
19–20 лістапада ў Львове прайшоў V Форум Астроскіх, на якім абмеркавалі беларуска-ўкраінскія дачыненьні, рэгіянальную бясьпеку і пэрспэктывы супрацы паміж дзьвюма краінамі.
Губэрнатар Ленінградзкай вобласьці Аляксандар Дразьдзенка заявіў, што ў нэўтральных водах Фінскай затокі, за тры марскія мілы ад мяжы Расеі, пацярпеў грузавы карабель, які накіроўваўся ў Калінінград.
Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын падпісаў пастанову «Аб спэцыяльнай абмежавальнай меры».
У Беларусі ва ўсіх вайсковых частках 21 лістапада адбылася цырымонія складаньня прысягі маладых людзей, якіх прызвалі на тэрміновую службу. Сёлета шэрагі войска папоўнілі больш за 10 тысяч чалавек.
Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч, які паходзіць зь Беларусі і ўжо доўгі час жыве і працуе ва Ўкраіне, пацьвердзіў інфармацыю прысудзе ягонай жонцы Вользе Харламавай — 10 гадоў пазбаўленьня волі і вялікі штраф.
Загрузіць яшчэ