Украіна заявіла аб стварэньні адразу дзьвюх уласных балістычных ракет. Адна прызначана для ўдараў па цэлях паблізу лініі фронту, другая — для паражэньня аб’ектаў далёка ў тыле. Кампанія Fire Point, якая распрацавала ракеты, абяцае параўнальна нізкі кошт і хуткі запуск вытворчасьці.