Сачыце за абнаўленьнямі
Постсавецкія краіны паступова дыстанцуюцца ад Масквы, а Лукашэнка ўсё шчыльней прывязвае Беларусь да Расеі. Чаму Беларусь рухаецца ў супрацьлеглым кірунку і што гісторыя з Армэніяй кажа пра крызіс АДКБ?
18-гадовы Максім з Дуброўна таемна ад маці зьехаў у Расею і падпісаў кантракт з войскам. Жанчына запісала эмацыйны відэазварот да сына, а таксама да Лукашэнкі. Свабода знайшла вельмі падобнага да Максіма хлопца на выявах удзельнікаў вайскова-патрыятычнага клюбу, створанага пры садзеяньні міліцыі.
У першы сьпіс патрапілі 20 асоб.
Пра што сьведчаць апублікаваная хакерамі расейская база стратаў у вайне і тое, колькі ў ёй ураджэнцаў Беларусі? Колькі праўды ў заявах Лукашэнкі пра тое, што Беларусь і Расея не рыхтуюцца ваяваць з NATO і Эўразьвязам? Хто ва ўладзе кантралюе рээкспарт у Расею тавараў, забароненых расейскім эмбарга?
Электрастанцыя, пабудаваная ў месцы выхаду газаправодаў «Паўночны паток» на сушу ў паўночна-ўсходняй Нямеччыне, была спыненая пасьля дывэрсіі на гэтых трубаправодах. Цяпер аб'ект дэмантуюць і адпраўляюць ва Ўкраіну.
Частку былых палітвязьняў улады прымусова вывозяць за мяжу, не пытаючыся пра іх згоду і часта не вяртаючы пашпарты. Іншыя спачатку выходзяць на волю, але пазьней самі зьяжджаюць праз пагрозу паўторнага затрыманьня і перасьледу.
Ініцыятыва BelPol паведаміла, што Інстытут парашковай мэталюргіі і яго падразьдзел распрацоўваюць тэхналёгіі вытворчасьці частак рэактыўных снарадаў у межах дзяржаўнай праграмы «Турба».
У Эўрапейскім Парлямэнце ў Брусэлі 12 лістапада адбылося пасяджэньне Дэлегацыі для сувязяў зь Беларусьсю. Галоўным сьпікерам на ім стаў ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
Урад Нарвэгіі заявіў, што не дазволіць спартоўцам з Расеі і Беларусі, а таксама іх суправаджальнікам, уяжджаць на тэрыторыю краіны для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.
Прадстаўнікі ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер 12 лістапада 2026 году ў Дубліне сустрэліся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Маскве.
Падзеі 13 лістапада ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Даць поўную інфармацыю пра ўкраінскіх дзяцей, дэпартаваных або прымусова перамешчаных на тэрыторыю Беларусі ці празь яе, запатрабаваў ад беларускіх уладаў Эўрапейскі парлямэнт у рэзалюцыі ад 12 лістапада.
Спэцпасланьнікі ЗША Стыў Ўіткаф і Джарэд Кушнэр завяршылі сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Маскве па выніках двухдзённых мірных перамоў у ААЭ. Яна доўжылася каля дзьвюх з паловай гадзінаў.
У праграме «ПіК Свабоды» за 12 лістапада мы апавядаем пра галоўныя навіны дня і тлумачым, што яны значаць.
Генэральны дырэктар Nvidia Джэнсэн Хуан пакідае пасаду, што можа стаць ударам па індустрыі штучнага інтэлекту. Будучыня кампаніі, якая пры ім стала адным зь лідэраў у галіне ШІ, становіцца няпэўнай, піша Reuters.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская напачатку саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Дубліне сустрэлася з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Валянтэрская арганізацыя «Dapamoga» і ініцыятыва «Ружовыя хусткі» пачалі збор подпісаў сярод беларусаў, якія ў Літве маюць статус уцекачоў, пад калектыўным зваротам у Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўжо некалькі дзён адбываюцца значныя збоі ў працы сыстэмы Starshield над тэрыторыяй Украіны, што перашкаджае перахопліваць расейскія дроны.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў назваў Армэнію «псэўдасаюзьнікам» у АДКБ і прапанаваў пазбавіць яе поўнага доступу да закрытых дакумэнтаў АДКБ.
Белстат апублікаваў некаторыя фінансавыя паказьнікі беларускай эканомікі за кастрычнік 2026 году, у тым ліку рост цэнаў у прамысловасьці і будаўніцтве.
Продажы беларускіх тавараў у ЭЗ за 6 гадоў упалі ў 11,6 раза. А экспарт, нягледзячы на ўсе санкцыі, перавышае імпарт у дзесяць разоў. Што Беларусь купляе ў ЭЗ і што прадае ў «недружалюбныя» краіны.
Рэспубліка Сэрбская выдаткавала 6 мільёнаў эўра як субсыдыю на закуп беларускіх трактароў. Гэта адбылося ў рамках праграмы, створанай на падставе дамоўленасьці паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Міларадам Додзікам — лідэрам кіроўнай партыі ў гэтым сэрбскім утварэньні ў складзе Босьніі й Герцагавіне.
6 год таму, 12 лістапада 2020 году, пасьля зьбіцьця памёр менскі мастак Раман Бандарэнка.
Першыя за доўгі час трохбаковыя перамовы паміж Расеяй, Украінай і ЗША прывялі да пэўнага гуманітарнага прарыву, аднак істотнага прагрэсу ў спыненьні вайны дасягнуць не ўдалося.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.
У сталіцы Беларусі зьявіцца пасольства адной з найбольш недэмакратычных дзяржаў сьвету.
Імкненьне кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна прадэманстраваць поўнае адзінства ня можа схаваць праблемы ў двухбаковых адносінах.
Аляксандар Лукашэнка адзначае, што папрокі ня маюць падстаў, а вось краіны Захаду, наадварот, ідуць на канфрантацыю.
Чаму ўлады Беларусі папярэджваюць пра прылёт дронаў Літву, але не сваіх грамадзянаў? Што расейцы на перамовах расказвалі амэрыканцам пра нібыта захопленыя імі тэрыторыі Ўкраіны?
Новыя захады Літвы дзеля павышэньня абароназдольнасьці Свабодзе пракамэнтаваў палітычны аглядальнік зь Вільні Вітаўтас Брувярыс.
Праваабарончая і дасьледчая ініцыятыва Lawtrend выявіла інфармацыю аб прымусова зьліквідаваных ня менш як трох фондаў і адной недзяржаўнай установы.
Ва Ўправе ў справах іншаземцаў Польшчы (Urząd do Spraw Cudzoziemców) паведамілі, што цягам трох гадоў 144 чалавекі зь ліку грамадзян Беларусі пад міжнароднай абаронай Польшчы дасягнуць пэнсійнага ўзросту.
Улады Латвіі тлумачаць, што «з моманту поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое таксама падтрымлівае рэжым Беларусі, выведныя і гібрыдныя пагрозы ў рэгіёне значна ўзрасьлі».
Візыт нямецкіх палітыкаў крайніх левых і правых поглядаў у Віцебск і Менск праходзіць 6–11 лістапада. Нямецкі журналіст і дасьледнік Інга Пэц у інтэрвію Свабодзе ацаніў паездку нямецкай дэлегацыі з Брандэнбургу ў Беларусь.
Украіна дамагаецца спыненьня вайны і гарантыяў бясьпекі ад заходніх партнэраў, каб засьцерагчыся ад магчымага новага нападу Расеі. Адно з патрабаваньняў Масквы — назаўсёды пазбавіць Украіну магчымасьці ўступіць у NATO.
Беларусь выбілася ў лідэры сярод пакупнікоў польскіх ігрушаў. Тым часам у Расеі пэрыядычна затрымліваюць фуры з гэтымі грушамі. Чаму Беларусь прадае туды падсанкцыйныя тавары, нягледзячы на пэрыядычныя затрыманьні такіх грузаў.
Ідзецца пра пэрыяд з канца кастрычніка 2026 году.
Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Беларусі забараніла наданьне дадатковых аб’ёмаў паслугаў перадачы дадзеных або пэрыядаў наданьня такіх паслугаў у аўтаматычным рэжыме і без папярэдняй згоды абанэнта.
10 лістапада ў падмаскоўнай рэзыдэнцыі прэзыдэнта Расеі Нова-Агарова адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Лукашэнка, сярод іншага, падзякаваў Пуціну за расейскія войскі, што стаяць на «заходнім кірунку».
10 лістапада Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў дырэктарку віцебскай птушкафабрыкі Ганну Норкус ордэнам Працоўнай славы. Гэта даволі рэдкая ўзнагарода — з 2020 году яе ўручалі каля трыццаці разоў. Дзесяцьцю гадамі раней дырэктарку асудзілі за злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.
Прадстаўнікі Ўкраіны і Расеі завяршылі першы з двух дзён перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША, скіраваных на пошук выйсьця з амаль пяцігадовай поўнамаштабнай вайны. Ці ўдалося дасягнуць якога-небудзь прагрэсу — невядома.
Міністэрства інфармацыі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле судовых рашэньняў пачатку лістапада. У яго ўключылі закрыты чат адвакатаў і кнігу пра зьніклых палітыкаў, выдадзеную больш як дваццаць гадоў таму.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў аб перавагах выкарыстаньня дронаў ва ўзброеным канфлікце.
Пасьля выхаду з калёніяў былыя палітвязьні ў Беларусі застаюцца пад увагай сілавікоў, іх выклікаюць на «прафіляктычныя гутаркі», спрабуюць схіліць да супрацоўніцтва, патрабуюць здаваць ДНК і абмяжоўваюць у штодзённых правах.
Беларускія НПЗ ня маюць рэзэрваў нарасьціць вытворчасьць нафтапрадуктаў, патрэбных Расеі для кампэнсацыі дэфіцыту, сфармаванага ў выніку ўкраінскіх атак на расейскі нафтаперапрацоўчы комплекс.
На двухдзённых перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Ўкраіны, Расеі, ЗША, краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і NATO абмяркоўваюць гарантыі бясьпекі. Баявыя дзеяньні ў час перамоваў не спыняюцца.
Гаворка пра пшаніцу, ячмень, кукурузу і насеньне сланечніка. Адзначаецца, што праверка паходжаньня збожжа можа займаць два месяцы і нават больш.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўхваліла ў другім чытаньні новую рэдакцыю закону аб перапісе насельніцтва і перадала яго на разгляд у Савет рэспублікі.
У базу дадаюць людзей, якія падазраюцца ў дзеяньнях, якія ставяць пад пытаньне ўкраінскую дзяржаўнасьць або шкодзяць абароназдольнасьці дзяржавы. Зьвесткі «Міратворцу» часта выкарыстоўваюць журналісты.
Колькі ўраджэнцаў Беларусі загінула на вайне супраць Украіны? Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве? Лукашэнка зноў узяўся за разьвіцьцё рэгіёнаў. Пра што сьведчыць прыклад Шклоўскага раёну, які за час ягонага прэзыдэнцтва страціў амаль палову насельніцтва?
Загрузіць яшчэ