Да стагодзьдзя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ўдзельнікі гэтага руху ў выгнаньні падышлі не аб’яднанымі, а фактычна дзьвюма плынямі. 24 кастрычніка ў Беластоку адбываецца зьезд Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, які Павал Севярынец называе аб’яднаўчым.
Ці рыхтуе Лукашэнка новыя вызваленьні палітвязьняў і пра што гандлюецца з ЗША? Валер Карбалевіч аналізуе сыгналы з нарады ў Менску, магчымы візыт Джона Коўла і ролю беларускага калію ў міжнародных перамовах.
У Горадзенскай вобласьці на адно месца ў ІТ прэтэндуюць больш за 100 чалавек, за год конкурс вырас утрая. Чаму спэцыялістам не хапае працы і з чым зьвязаны недахоп вакансіяў? Разьбіраемся.
Расея, нягледзячы на заявы аб гатоўнасьці аднавіць у лістападзе трохбаковыя перамовы з Украінай і ЗША, працягвае атакаваць украінскія цывільныя цэлі. Украіна адказвае на гэта сваімі паветранымі ўдарамі.
Адзін зь лідэраў арганізацыі «Беларуская салідарнасьць — Беларускія хрысьціянскія дэмакраты» Віталь Рымашэўскі заявіў у інтэрвію Свабодзе, што ягоная плынь БХД выступае за сучасную, адкрытую хрысьціянскую дэмакратыю, у якой прыналежнасьць да пэўнай рэлігіі не павінна мець значэньня.
Былы ўкраінскі ваеннапалонны журналіст Дзьмітры Хілюк расказаў, як расейцы зьдзекаваліся з амэрыканскага настаўніка Стывэна Габарда.
Суд у Беластоку пастанавіў, што экстрадыцыя экс-рэдактара сайту «Магілёўскі рэгіён» Зьмітра Салаўёва ў Беларусь «юрыдычна недапушчальная».
Кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Вадзім Філашкін абʼявіў аб пашырэньні зоны абавязковай эвакуацыі.
Цана нафты маркі Brent дасягнула 114,5 даляра падчас атак хусітаў на саудаўскую энэргетычную інфраструктуру і іранскага крызісу.
Паводле МУС Беларусі, жыхар Астравецкага раёну стрэліў у міліцыянтаў, якія прыехалі адбіраць у яго незарэгістраваную зброю. Яны адкрылі агонь у адказ.
Дыскусіі вакол Starlink і яго вайсковага аналягу Starshield спарадзілі пытаньні пра тое, хто санкцыянаваў гэтыя абмежаваньні, ці ведала пра іх загадзя адміністрацыя Трампа і як гэтыя зьмены паўплывалі на здольнасьць Украіны абараняцца ад расейскіх атак.
У найбліжэйшы час у ЗША накіруюць наступную партыю калійных угнаеньняў зь Беларусі, паведаміў сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў. Ён таксама сказаў, што варта «абавязкова чакаць» працягу візытаў дэлегацыі ЗША.
Лукашэнка кажа аб прагрэсе ў перамовах з ЗША, але ці ўдасца дамовіцца пра новыя вызваленьні палітвязьняў? Міністры абароны Расеі і Беларусі абмяркоўваюць сумесныя вайсковыя вучэньні. Як сын былога «вайсковага міністра» Сахашчыка апынуўся ў расейскай базе зьніклых бязь вестак?
Чаму беларускае тэлебачаньне спачувае пратэстоўцам у Францыі, але апраўдвае гвалт супраць беларусаў?
Паводле расейскіх і беларускіх дзяржаўных СМІ, абмен адбыўся ў пункце пропуску «Новая Гута» на тэрыторыі Беларусі.
Украіна пакуль не атрымала адказаў ад Пэнтагону або SpaceX Ілана Маска на пытаньні пра абмежаваньні спадарожнікавай сувязі, якую выкарыстоўваюць украінскія вайскоўцы.
Міністэрствы абароны Расеі і Беларусі заявілі, што абменьваюцца досьведам і закупляюць адно ў аднаго зброю.
Старшыня Палаты нацыянальнасьцяў (парлямэнту М’янмы) Аўнг Лін Двэй гэтымі днямі наведвае Беларусь. Нядаўна ў М’янме адкрылі амбасаду Беларусі.
«Мы тут ня чуем ні сырэн, ні выбухаў. Тут нічога гэтага не чуваць. Тут дзеці пражываюць сваё дзяцінства», — распавяла тэлеканалу «Настоящее время» дырэктарка падземнага дзіцячага садка ў Запарожжы Алена Чувал.
Як паведамляюць, да частковага адключэньня вонкавага інтэрнэт-трафіку ў Беларусі прывялі крытычныя ўразьлівасьці ў скрыптавай мове PHP.
Плянавае адпраўленьне грамадзян, прызваных на тэрміновую службу, у злучэньні і вайсковыя часткі Ўзброеных сілаў распачалася 22 кастрычніка.
Ратаўнікі паведамляюць пра ўдары балістычных ракет па шасьці раёнах Кіева, у выніку чаго ўзьніклі пажары і адбыліся разбурэньні.
Беларусь атрымала 21 бал з 100 у новым рэйтынгу Freedom House і засталася сярод краінаў зь несвабодным інтэрнэтам.
Злучаныя Штаты Амэрыкі 21 кастрычніка правялі шэраг перастановак у сваіх санкцыйных сьпісах.
З 16 верасьня па 19 кастрычніка у Польшчы не было ніякіх спробаў незаконнага пераходу мяжы. Але праз 34 дні цішыні польская Памежная варта паведаміла аб 8 спробах незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі.
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам, колькі беларусы будуць плаціць за ацяпленьне ў лістападзе, чаму выклікае пытаньні адстаўка кіраўніка Віцебскай вобласьці.
Сёньня надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Славаччыне Ігар Фісенка ўручыў даверчыя граматы прэзыдэнту Пэтэру Пэлегрыні. Беларускага пасла ў Славаччыне не было ад 2020 году.
Адзін з галоўных архітэктараў польскіх эканамічных рэформаў, былы віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў Польшчы Лешэк Бальцэровіч у кароткай размове з Радыё Свабода даў параду беларусам і патлумачыў, адкуль у палякаў узялася сьмеласьць на радыкальныя пераўтварэньні пасьля падзеньня камуністычнай сыстэмы.
Жыхарам Алешак Херсонскай вобласьці пагражае голад. У Эўразьвязе раней заявілі, што становішча людзей, што жывуць у акупацыі пры лініі фронту і на акупаваных тэрыторыях Украіны, патрабуе міжнароднай увагі і дзеяньняў.
Дзень бацькі ў Беларусі заснаваў 9 чэрвеня 2022 году сваім указам Аляксандар Лукашэнка, фармальна з мэтай умацаваньня сямейных каштоўнасьцяў.
Згодна з указам Лукашэнкі, навукоўцы, заўважаныя ў апазыцыйнай дзейнасьці, не атрымаюць доступу да дакумэнтаў Акадэміі навук і кіроўных пасадаў.
Сьмерць Алі Хамэнэі аслабіла палітычнае табу на ядзерную зброю ў Іране. Цяпер там набірае сілу дыскусія пра тое, ці ня варта Ісламскай Рэспубліцы адмовіцца ад гэтай забароны.
Пра гэта Пуцін паведаміў на сустрэчы з Уіткафам у Пецярбургу. Вызваліць Стывэна Габарда прасіў расейскага прэзыдэнта асабіста Трамп.
Сэйм падтрымаў два праекты зьменаў у законы, якія лібэралізуюць права на аборты.
Расейскія войскі працягваюць атакаваць Украіну.
Крыптабіржа Bitget уключыла Беларусь і шэраг іншых краін і тэрыторый у пералік забароненых юрысдыкцый.
Спэцыяльныя пасланьнікі прэзыдэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер 20 кастрычніка ўдзельнічалі у перамовах у Осла з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Чакаецца, што пасьля іх Уіткаф накіруецца ў Расею.
Хто зарабляе на беларускім Wildberries і як гэта зьвязана з атачэньнем Лукашэнкі? Хто набыў вілу за 4 з паловай мільёны даляраў ля Менскага мора? Чаму Лукашэнка вырашыў сам прысвойваць званьні акадэмікаў? Чым будуць займацца амбасады Беларусі ў Паўночнай Карэі і М’янме?
19 кастрычніка The Wall Street Journal апублікаваў матэрыял пра бізнэс Паўла Прыгожына, сына Яўгенія Прыгожына, у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы. Там згадваецца і Беларусь. Мы паглядзелі, які інтарэс мае сын стваральніка «Вагнэра» да Беларусі.
19 кастрычніка Лукашэнка падпісаў указ, які моцна рэфармуе НАН Беларусі. Фармальна гэта робіцца дзеля «ўдасканаленьня навуковай сфэры». Ў ітнэрвію «ПіКу Свабоды» ўказ камэнтуе былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.
Зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) заплянаваны на 24 кастрычніка ў польскім Беластоку.
Дональд Трамп крытыкуе Уладзіміра Зяленскага і абараняе сваё рашэньне адмовіцца ад заплянаваных шырокіх санкцыяў супраць Расеі, тлумачачы яго як спробу ўтрымаць Маскву за сталом перамоваў. Кіеў і амэрыканскія заканадаўцы крытыкуюць гэтае рашэньне як няправільнае пасланьне Крамлю.
Урад Беларусі дапоўніў пералік тавараў, імпарт якіх з Латвіі забаронены.
Міжнародны зьвяз сучаснага пяціборства (UIPM) пазбавіў горад Коўна права на правядзеньне ў 2027 годзе этапу Кубку сьвету, бо Літва адмовілася дапусьціць на спаборніцтвы спартоўцаў зь Беларусі і Расеі.
19 кастрычніка Лукашэнка падпісаў указ, які моцна рэфармуе НАН Беларусі. Фармальна гэта робіцца дзеля «ўдасканаленьня навуковай сфэры».
Новыя бясчынствы ў Парыжы сталі прычынай, чаму францускі ўрад заклікаў увесьці частковую камэнданцкую гадзіну, хаця яшчэ напярэдадні прэзыдэнт краіны гаварыў, што ўлады не хацелі бы ўводзіць такія захады.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.
Акадэмію інтэлектуальных тэхналёгіяў, якую ствараюць паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, разьмесьцяць у комплексе, што на праспэкце Пераможцаў у Менску, пачынаў будаваць набліжаны да яго бізнэсовец Аляксандар Шакуцін.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў удары ўкраінскага войска па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Паводле яго, гэтыя атакі наносяць шкоду ўсясьветнаму рынку дызэльнага паліва, у тым ліку амэрыканскаму, паведаміла Расейская служба Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ