У ліпені 2026 году ўрад Літвы зацьвердзіў плян комплексных навуковых дасьледаваньняў у Віленскай архікатэдры з мэтай знайсьці парэшткі вялікага князя Вітаўта.
Паводле першай лэдзі ЗША Мэланіі Трамп, спыненьне агню ў Алешках «было б немагчымым без прэзыдэнта Пуціна і прэзыдэнта Зяленскага».
172 палітвязьня ў беларускіх турмах знаходзяцца ва ўразьлівым становішчы.
5 лістапада ў Бруселі адбыліся дэбаты дэпутатаў Эўрапарлямэнту, прысьвечаныя росту транснацыянальных рэпрэсій, арганізаваных дыктатарскімі краінамі, у тым ліку Беларусьсю.
У ізалятары ў анэксаваным Расеяй Севастопалі загінула выкладчыца з Харкава, сузаснавальніца моўнай школы «Прафэсіянал» Аляксандра Казаравіцкая.
Праваабаронцы Беларускага Хэльсынскага камітэту (БХК) ацанілі, як вырасла дыскрымінацыя ў беларускім грамадзтве пасьля падзей 2020 году.
Санкцыі супраць кампаніі Armory Alliance і яе кіраўніка зьвязаныя з закупкамі ПЗРК для Ірана.
Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў вялікую ўгоду зь Беларусьсю наконт калійных угнаеньняў.
У Міністэрстве юстыцыі Літвы паведамілі, што Беларусь адмовіла ў задавальненьні запыту Літвы аб выдачы Антанаса Кандротаса, якога асудзілі ў Вільні да пазбаўленьня волі.
Форум дэмакратычных сіл Беларусі зьвярнуўся зь лістом да прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, у якім заклікаў паўплываць на Літву, каб «спыніць практыку дэпартацыі людзей паводле палітычных матываў у Беларусь і Расею, дзе ім пагражае арышт і пагрозы жыцьцю».
У Памежным камітэце Беларусі паведамілі аб пачатку 5 лістапада маштабнай рэканструкцыі пункту пропуску Каменны Лог на мяжы зь Літвой.
Пасольства Чэхіі ў Беларусі паведаміла, што з 10 лістапада пачынае прымаць дакумэнты ад грамадзян Беларусі на шэнгенскую візу для наведваньня сваякоў — грамадзян Чэхіі ці Беларусі, якія маюць дазвол на сталае жыхарства ў краіне або доўгатэрміновую візу.
Крок спадабаўся ня ўсім, бо, як мяркуюць некаторыя дасьледнікі, шэраг людзей залучылі ў інфарматары камуністаў, шантажуючы іх за розныя залежнасьці, сэксуальную арыентацыю і іншае, ня ўсе станавіліся «стукачамі» добраахвотна.
Міжнародныя праблемы, у тым ліку замірэньне ва Ўкраіне, Лукашэнка разглядае скрозь прызму ўласнай ролі ў сусьветнай палітыцы. Гэта стала галоўнай ідэяй ягонага выступу на міжнароднай канфэрэнцыі ў эўразійскай бясьпецы ў Менску.
Апошнімі тыднямі Сяргей Ціханоўскі неаднойчы выказваўся супраць палітыкі Сьвятланы Ціханоўскай і ейнага офісу.
Дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Кангрэс ЗША. Як вынікі выбараў могуць паўплываць на перамовы з уладамі Беларусі аб вызваленьні палітвязьняў? З Youtube-каналу Сяргея Ціханоўскага выдалілі некалькі ролікаў за выкарыстаньне без дазволу відэа памерлага Мікіты Мелказёрава.
Дэмакратычная партыя здабыла дадатковыя месцы на выбарах у Кангрэс ЗША. Чакаецца, што дэмакраты будуць мець кантроль і над Палатай прадстаўнікоў, і над Сэнатам. Раней у абедзьвюх палатах Кангрэсу мела большасьць Рэспубліканская партыя цяперашняга прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
У аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» паведамілі аб росьце продажаў новых аўтамабіляў у кастрычніку амаль да 10 тысяч штук, што на 2% больш, чым у верасьні.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.
У Наваполацку хочуць усталяваць флягшток за мільён даляраў, у ліпені падобны паставілі ў Полацку. Але гэта далёка ня ўсё. Мы паглядзелі, колькі ўлады аддаюць на ідэалёгію згодна з тэндэрамі.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін пачаў апэратыўныя зборы каманднага складу Ўзброеных сілаў краіны.
Ахвяры гандлю людзьмі ў Беларусі ўсё яшчэ не абароненыя, хоць дзяржава і зрабіла некалькі заканадаўчых зьменаў, — лічаць экспэрты Рады Эўропы.
Чаканая перамога Дэмакратычнай партыі на прамежкавых выбарах у ЗША зьменіць балянс сілаў у Кангрэсе і дасьць партыі больш магчымасьцяў кантролю і ўплыву на заканадаўства. Будуць наступствы для палітыкі ЗША стасоўна Расеі, Украіны й Ірану.
«Беларусы павінны бачыць, што Эўропа — гэта не далёкая мара, а рэальная альтэрнатыва «расейскаму сьвету», — заявіла дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская на міжнародным форуме Berlin Belarus Future Forum у Бэрліне 3 лістапада.
У Палаце прадстаўнікоў барацьба ідзе за ўсе 435 месцаў, бо прадстаўнікоў абіраюць усяго на два гады. Сэнатараў жа абіраюць на шасьцігадовы тэрмін. Кожныя два гады чарговая група сэнатараў — прыкладна траціна ад іх агульнай колькасьці — ідзе на новыя выбары. Сёлета замагаюцца за 35 з 100 месцаў.
Прэм’ер-міністар Канады Марк Карні заявіў, што хакейныя моладзевыя зборныя зь Беларусі і Расеі ня змогуць удзельнічаць у чэмпіянаце сьвету, што пройдзе ў наступным месяцы ў канадзкай правінцыі Альбэрта.
Армэнія можа афіцыйна падаць заяўку на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз у 2027 ці 2028 годзе, заявіў прэм’ер-міністар краіны Нікол Пашыньян, якога цытуе Euronews.
Былы дэпутат Вярхоўнага савету і дырэктар Цэнтру «Эўрапейскі дыялёг» Анатоль Лябедзька раскрытыкаваў заявы былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Вольгі Гарбуновай, якая сказала, што расчаравалася ў беларускай апазыцыі і не хацела б бачыць Сьвятлану Ціханоўскую прэзыдэнткай Беларусі.
Першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп 5 лістапада выступіць зь прамовай аб спыненьні агню ў Алешках і правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі Расеі і Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Белага дому.
Выхад палітвязьня на волю не азначае, што ён пазбаўляецца рэпрэсіяў. Вызваленыя яшчэ доўгімі гадамі могуць сутыкацца з жорсткімі абмежаваньнямі, а галоўнае — рызыкаваць зноў стаць фігурантамі крымінальнай справы.
Бяляцкі мяркуе, што прыезд палітычных актывістаў у Беларусь зараз азначае гарантаваны тэрмін зьняволеньня, а досьвед Андрэя Пачобута, які ў сьнежні зьбіраецца зноў пасяліцца на радзіме, — унікальны і рызыкоўны.
Валдас Адамкус, прэзыдэнт Літвы ў 1998–2009 гадах, адзначае 100-годзьдзе ў сябе дома, праходзіць рэабілітацыю пасьля нядаўняй шпіталізацыі. У Вільні шырока сьвяткуюць ягоны юбілей. Мы згадалі, што ён казаў пра Беларусь.
У Менску пачаўся праходзіць IV Менская міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях эўразійскай бясьпекі. На яе, сярод іншых, прыбыў генэральны сакратар АБСЭ.
Злучаныя Штаты нанесьлі ўдары па стратэгічна важным для Ірану востраве Кешм. Удар нанесьлі напярэдадні прамежкавых выбараў у ЗША, у той самы час, калі прэзыдэнт Дональд Трамп публічна гаварыў пра малую імавернасьць аднаўленьня вайны і надзею на дыпляматычнае пагадненьне.
Вольга Гарбунова, якая больш за дваццаць гадоў займалася абаронай правоў жанчын, былая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях, патлумачыла, чаму падпісала ліст былых палітвязьняў.
Пухавіцкі раённы савет дэпутатаў зьліквідаваў дзьве вёскі, у адной зь іх ужо сем гадоў, як не было жыхароў.
На выходныя беларуская хакерская група «Кібэрпартызаны» і праўкраінская група Silent Crow заявілі пра ўзлом IT-інфраструктуры Расстату — Фэдэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расеі. Прадстаўнік «Кібэрпартызанаў» Зьміцер Шчыгельскі адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Амэрыканскія выбарнікі прагаласуюць на так званых прамежкавых выбарах, вынікі якіх маюць вялікае значэньне: Дэмакратычная партыя імкнецца пераняць кантроль і над Палатай прадстаўнікоў, і над Сэнатам ад Рэспубліканскай партыі цяперашняга прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Эдуард Пальчыс заявіў, што быў асноўным каардынатарам пратэстаў 2020 году, а «Кібэрпартызаны» ўзламалі расейскую статыстычную службу. Сёньня беларусы адзначаюць Дзяды. У «ПіКу Свабоды» мы апавядаем пра навіны 2 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
Гэтая ўмова зьвязаная з пастаўкамі зброі ад амэрыканскіх партнэраў.
Расея была ўдзельніцай Канвэнцыі з 1998 году. За гэты пэрыяд Эўрапейскі камітэт у перадухіленьні катаваньняў (ЕКПК) нанёс 30 візытаў у краіну, наведаўшы больш за 450 месцаў пазбаўленьня волі.
Менскі завод колавых цягачоў знаходзіцца пад санкцыямі Вялікай Брытаніі, ЗША, Канады і Ўкраіны.
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў заявіў пра ўвод аб’ектаў першай і другой чаргі Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбінату каля Любані ў Менскай вобласьці, які пачынаў будаваць Міхаіл Гуцэрыеў — расейскі алігарх-мільярдэр і сябра Лукашэнкі з 2000-х гадоў.
У пракуратуры Сэрбіі настойваюць, што арышт ня мае дачыненьня да вынікаў нядаўніх парлямэнцкіх выбараў, на якіх перамагла апазыцыя.
Іліяна Ётава, якая выступае супраць вайсковай дапамогі Ўкраіне і за дыялёг з Масквой, перамагла ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 1 лістапада.
Перамогу студэнцкага руху над рэжымам мяккай аўтакратыі Аляксандра Вучыча ў Сэрбіі можна назваць электаральнай рэвалюцыяй. У цяперашніх сэрбскіх падзеях бачна многа паралеляў з 2020 годам у Беларусі. Аднак чаму народны пратэст у Сэрбіі й Беларусі меў розныя вынікі?
У нядзелю жыхары Баўгарыі галасуюць у другім туры выбараў прэзыдэнта краіны. На гэтую ў асноўным цырыманіяльную, але важную пасаду прэтэндуюць Іліяна Ётава, якая заклікае да дыялёгу з Расеяй, і больш крытычны да Расеі Андрэй Гюраў.
Беларуская хакерская група «Кібэрпартызаны» і праўкраінская група Silent Crow заявілі пра ўзлом IT-інфраструктуры Расстату — Фэдэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расеі.
Як удзел Беларусі ў гуманітарнай місіі для жыхароў Алешак зьвязаны зь беларуска-амэрыканскімі перамовамі? Чаму адкладаецца візыт Джона Коўла і ці можа новая амністыя закрануць палітвязьняў?
У беларускай авіякампаніі «Белавія» паведамілі, што Міністэрства гандлю ЗША выдала дазвол карпарацыі Boeing на аднаўленьне супрацы зь беларускім перавозьнікам.
Загрузіць яшчэ