Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Паўла Дабравольскага, а таксама актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць графіцістаў, зьбілі і аштрафавалі


Журналіста Паўла Дабравольскага зьбілі і падралі вопратку

Журналіста Паўла Дабравольскага зьбілі і падралі вопратку

Максіма Шыціка пакаралі штрафам у 45 базавых велічынь (9 450 000 рублёў), Паўла Сяргея — штрафам у 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў). Журналісту Паўлу Дабравольскаму прысудзілі штраф 45 базавых велічынь (9 450 000 беларускіх рублёў). Працэс вяла Марыя Ярохіна.

У якасьці сьведкі выступіў міліцыянт Сяргей Кавальчук, які, паводле асуджаных, прымаў удзел у іх зьбіцьці, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

25 студзеня перад пачаткам судовага паседжаньня па справе графіцістаў актывісты Павал Сяргей і Максім Шыцік разгарнулі расьцяжку «Не — палітычным перасьледам» і выкрыквалі: «Мастацтва — не злачынства». Іх гвалтам вывелі з залі суду і затрымалі. Разам зь імі зьбілі і затрымалі журналіста парталу tut.by Паўла Дабравольскага, які знаходзіўся за дзьвярыма залі пасяджэньня і пачаў здымаць на відэа, як затрымліваюць актывістаў.

Паводле праваабаронцаў, адразу пасьля затрыманьня хлопцаў пачалі зьбіваць у суседнім пакоі: гукі зьбіцьця былі чуваць у залі суду. Пасьля гэтага іх адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС, дзе склалі па два пратаколы: паводле артыкулаў КаАП 24.1 «Непавага да суду» і 23.4 «Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы». Потым затрыманых прывезьлі зноў у суд Фрунзенскага раёну, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці, пры гэтым асабістыя рэчы пакінулі ў пастарунку. На хлопцах былі відаць сьляды зьбіцьця.

Павал Дабравольскі

Паводле Паўла Дабравольскага, у яго забралі тэлефон, усе дадзеныя сьцерлі, паведамляе tut.by. Некалькі супрацоўнікаў АМАП павалілі яго на падлогу і зьбівалі нагамі 20 хвілін. У Паўла быў бэйдж журналіста, і супрацоўнікі міліцыі гэты дакумэнт бачылі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG