Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Злачынцам я сябе не адчуваю, мы сьвядомыя маладыя людзі», — гісторыя па «справе графіці»


Улетку маладыя людзі намалявалі ў Менску два графіці і выпэцкалі фарбай два білборды. На сёньня графіці замаляваныя, сапсаваныя білборды выпраўленыя, пашкоджаньне маёмасьці выплачана. Аднак 25 студзеня пачынаецца суд над трыма хлопцамі па «справе графіцістаў».

Іх затрымлівалі як небясьпечных злачынцаў, гатовых у любы момант аказаць супраціў праваахоўным органам. Аднаго з іх нават пасьля апэрацыі ў шпіталі трымалі ў кайданках. У Сьледчым камітэце ад пачатку справа разглядалася як справа аб экстрэмізьме ды хуліганстве з асаблівых цынізмам зьдзейсьненым групай асобаў.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» ў жніўні мінулага году прыняў заяву, у якой заклікаў спыніць крымінальны перасьлед юнакоў. Праваабаронцы адзначылі, што калі фігурантаў справы асудзяць паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэксу, іх прызнаюць палітвязьнямі.

Дык хто ж стаіць за гэтым вобразам «небясьпечных хуліганаў»? І за што судзяць траіх маладых людзей?

Глядзіце відэа-гісторыю пра трох абвінавачаных па «справе графіці».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG