Беларусь — адзіная ў сьвеце краіна, дзе зь беспрацоўных бяруць падатак. Дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі № 3 пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2015 году. «Дармаедамі» на сваёй зямлі сталі паўмільёна чалавек. Свабода падрыхтавала адмысловы праект, дзе ў адным месцы сабраная інфармацая пра самую гарачую тэму апошніх дзён.
17 лютага ў Менску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць дэкрэту аб «дармаедах». Марш ня быў ўзгоднены з уладамі, частка палітычных рухаў (партыя БНФ, кампанія «Гавары праўду», рух «За свабоду») яго праігнаравалі. У акцыі ў розныя моманты прынялі ўдзел ад 1 да 3 тысяч чалавек.
Віктар Шэндэровіч: паміж Масквой і Менскам ідзе шахматная гульня, у якой пакуль перамагае Лукашэнка.
Сярэдзіч падчас сустрэчы з Лукашэнкам прапанаваў яму пайсьці шляхам Ярузэльскага.
Алексіевіч: «Лукашэнка яшчэ загаворыць па-беларуску... Пачакайце». Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч 13 лютага выступіла ў Менску на канфэрэнцыі «Мэдыі Беларусі: выклікі і шанцы».
99 гадоў таму — 16 лютага 1918 году — Рада Літвы ў Вільні абвясьціла аднаўленьне незалежнай Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні. Актыўны ўдзел у гэтай гістарычнай даце прынялі і беларусы.
Маці «аўганца» Марыя Венядзіктаўна, якой ужо восемдзесят трэці год, жыве адна ў невялічкай кватэры ў Гомелі. На пэнсію, якую атрымлівае за сына, ледзьве ўдаецца выжыць, на лекі і адзеньне грошай нестае.
У Менску зьявіцца больш беларускамоўных клясаў у школах і групаў у дзіцячых садках
Савецкая ўлада сама пра сябе: адразу пасьля Кастрычніцкага перавароту і цягам наступных дзесяцігодзьдзяў расстрэлы ўвайшлі ў практыку вырашэньня як палітычных, гэтак і гаспадарчых мэтаў.
Агульнавядома, што з гадамі ўсё больш людзей маюць праблемы са сном. Гэта моцна зьніжае якасьць жыцьця пажылога чалавека, пагаршае яго фізычны і эмацыйны стан і, нават, пагаршае кагнітыўныя здольнасьці. Як змагацца зь бяссоньнем у сталым веку.