Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць яшчэ 15 ашмянскіх мытнікаў і грамадзяніна Літвы


У Менскім абласным судзе 5 сьнежня пачаўся працэс над супрацоўнікамі Ашмянскай мытні, якіх абвінавачваюць у атрыманьні хабару ў вялікім памеры ў складзе арганізаванай групы.

На лаве падсудных аказаліся 15 мытнікаў і адзін грамадзянін Літвы — супрацоўнік кампаніі «Літоўскі транзыт» Артур Тураеў.

Сярод падсудных як шараговыя мытнікі, так і адказныя супрацоўнікі. У тым ліку былы намесьнік начальніка Ашмянскай мытні Юрый Кавальчук, былыя кіраўнікі падразьдзяленьняў Гарнік Сарумянц, Ігар Высоцкі ды іншыя. З 16 падсудных 11 знаходзяцца пад вартай, 5 прыйшлі ў суд самі, да іх былі ўжытыя хатні арышт альбо падпіска аб нявыезьдзе.

Старшынём судовай калегіі прызначаны судзьдзя Алег Лапека. Дзяржаўнымі абвінаваўцамі — пракуроры Алег Кісель і Мікалай Пракопчык.

У падсуднага Гарніка Сарумянца КДБ пасьля арышту знайшоў у ванным пакоі каля 1,8 мільёна даляраў. Паводле абвінавачаньня, якое прагучала ў Партызаснкім судзе Менску, Гарнік Сарумянц быў адным з арганізатараў злачыннай групы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG