Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме сышоў Жыватворны агонь


У час сакрамэнту ў Ерусаліме, 2016
У час сакрамэнту ў Ерусаліме, 2016

У храме Труны Гасподняй у Ерузаліме ў Вялікую Суботу 15 красавіка а 12. 45 сышоў Жыватворны агонь, які чакалі паломнікі з усяго сьвету.
Падчас сакрамэнту гучалі малітвы на розных мовах.

Агонь хутка распаўсюджваўся тымі, хто знаходзіўся ў храме, пасьля чаго яго раздалі ўсім, хто чакаў каля храма.

Жыватворны агонь сыходзіць кожны год у суботу напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў храме над Труной Гасподняй у Ерусаліме.

Паводле старажытнага паданьня, штогадовае таямнічае ўзгараньне агню на Сьвятой Зямлі зьяўляецца знакам ласкі Божай, якая апавяшчае аб клопаце Госпада і дае вернікам надзею на тое, што Бог яшчэ на год падаўжае быцьцё сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG