Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расклад велікодных службаў у менскіх храмах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Велікодныя набажэнствы ў ноч на 16 красавіка пройдуць ва ўсіх хрысьціянскіх храмах Беларусі. Сёлета праваслаўныя, каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень адначасова. Апошні раз гэтая царкоўная дата супадала ў прадстаўнікоў усіх хрысьціянскіх канфэсій у 2010 годзе, паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць велікодную вігілію ў архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, якая пачнецца ў 21.45.

Вігілія ў гонар Уваскрасеньня Хрыстовага пачнецца ў 19.00 у капліцы парафіі Маці Божай Будслаўскай (вул. Івянецкая, 15а). У 20.00 велікодныя набажэнствы пачнуцца ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены (пр. Незалежнасьці, 15), капліцах парафій Сьвятога Яна Хрысьціцеля (вул. Пляханава, 28), Божага Цела (вул. Герасіменкі, 6), касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі — Памочніцы хрысьціян (пасёлак Бараўляны).

На велікодную вігілію ў 21.00 запрашаюць прыйсьці ў касьцёлы Святога Роха на Залатой Горцы (пр. Незалежнасьці, 44а) і Узвышаньня Сьвятога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1), а таксама капліцы парафій Сьвятых Яна Эвангеліста і Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча, 80), Божай Маці Ружанцовай (вул. Гашкевіча, 1) і Сьвятога Міхала Архангела (пасёлак Гатава).

Велікодныя службы ў капліцах парафій Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і Сьвятога Эжэна дэ Мазено (вул. Кальцова, 153), Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (вул. Лабанка, 102) пачнуцца ў 22.00, а ў капліцы парафіі Маці Божай Ларэтанскай (вул. Зорная, 54) — у 23.00.

Кіраўнік Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал узначаліць велікоднае набажэнства ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы на плошчы Свабоды, якое пачнецца ў 23.10.

У 22.00 велікодная паўночніца пачнецца ў царкве Праведных Захарыі і Елісаветы (вул. Стаханаўская, 32).

У 23.00 перадвелікодныя набажэнствы пачнуцца ў цэрквах Іконы Божай Маці Менскай (вул. Галадзеда, 60), Іконы Божай Маці Уладзімерскай (Волжскі праезд, 8), Іконы Божай Маці «Спатоленьне загінулых» (вул. Карастаянавай, 14), у гонар Пакрова Прасьвятой Багародзіцы (пр. Пераможцаў, 82), Міхаіла Архангела (вул. Янкоўскага, 2), Апостала Андрэя Першазванага (вул. Малініна, 19), Сьвяціцеля Мікалая Цудатворца (вул. Ельніцкая, 28а), Праведнай Софіі Слуцкай (вул. Казінца, 108).

Велікодная паўночніца ў 23.15 пачнецца ў храмах Роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла (праспэкт Незалежнасьці, 26), Роўнаапостальнага князя Ўладзімера (вул. 1-я Пасялковая, 47), Пакутніка Немаўля Гаўрыіла Беластоцкага (вул. Карпава, 1), Жываначальнай Тройцы (вул. Севастопальская, 100), Іконы Божай Маці «Усецарыца» (вул. Грушаўская, 50), у гонар Праабражэньня Гасподняга (пр. Газэты «Праўда», 31).

У цэрквах Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кісялёва, 42), Іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасьць» (вул. Прытыцкага, 65) і ў гонар Уваскрасеньня Хрыстовага (вул. Гамарніка, 29) перадвелікодныя службы пачнуцца ў 23.20.

У 23.30 паўночніцу пачнуць служыць у СьвятаПетра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4), цэрквах Сьвяціцеля Мікалая Японскага (вул. Лідзеая, 7), Благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага (вул. Казлова, 11), пакутніка Афанасія Берасьцейскага (вул. Рагачоўская, 8а), Праведнага Іова Шматпакутнага (Дом міласэрнасьці, вул. Францішка Скарыны, 11), Роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі (пр. Партызанскі, 17), Іконы Божай Маці «Неўпівальная чаша» (вул. Мендзялеева, 4), храме-помніку ў гонар Усіх Сьвятых (вул. Усіхсвяцкая, 2).

Перадвелікодны служба ў царкве Опцінскіх Старцаў (вул. Касманаўтаў, 24) пачнецца ў 23.35, а ў храме Сьвяціцеля Кірылы Тураўскага (вул. Зыбіцкая, 27) — у 23.40.

Афанасія Берасьцейскага (вул. Рагачоўская, 8а), Праведнага Іова Шматпакутнага (Дом міласэрнасьці, вул. Францішка Скарыны, 11), Роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі (пр. Партызанскі, 17), Іконы Божай Маці «Неўпівальная чаша» (вул. Мендзялеева, 4), храме-помніку ў гонар Усіх Сьвятых (вул. Усіхсвяцкая, 2).

Перадвелікодны служба ў царкве Опцінскіх Старцаў (вул. Касманаўтаў, 24) пачнецца ў 23.35, а ў храме Сьвяціцеля Кірылы Тураўскага (вул. Зыбіцкая, 27) — у 23.40.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG