Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне «Свабоды»: «Як вы лічыце, ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка? Чаму?». Адказвалі жыхары Магілёва.

Спадар: «Няправільна разьвіваецца. Узровень жыцьця ў нас ніжэйшы плінтуса. Прычына у тым, хто кіруе дзяржавай нашай. Некалі было ва Ўкраіне кепска, а цяпер яны на галаву лепей жывуць за нас».

Спадар: «Складана жыць вядома ж. Асабліва на пэнсію, дык наагул цяжка. Адчуваю, што бліжэйшым часам нічога ня зьменіцца да лепшага. Відаць, у нас такое кіраўніцтва ў краіне».

Спадар: «Вядома ж няправільна, бо ў нас усё заарганізавана. Усё наперад заплянавана. Калі, напрыклад, сеяць трэба. Ня ўлічваюцца патрабаваньні і прапановы. Прадукцыю вырабляюць, вырабляюць, а яна на складах ляжыць. Выйсьце тут палітычнае».

Спадар: «Канечне ня правільна. Краіна ў крызісе. Няма грошай. Даляр даражэе. Паліва даражэе».


Спадар: «Яна разьвіваецца крыху правільна, крыху не. Праблема зьверху. Ад кіраўніцтва ўсё залежыць. Нібыта яны й правільна кіруюць, каб народу лягчэй жылося, але больш ня буду гаварыць на такую тэму, бо гэта зьвязана і з палітыкай таксама».

Спадар: «Я ня ведаю, але мне ва ўсялякім разе не падабаецца, што ў нас творыцца. Што ў нас пішуць адну суму сярэдняга заробку, а чалавек атрымлівае на рукі зусім іншую».

Спадар: «Хутчэй за ўсё ў людзей нешта ня так. Вось я сам з заводу і там у людзей процьма праблемаў матэрыяльнага пляну. Да нас моладзі шмат прыходзіць і яны не задаволеныя сваімі акладамі. Звальняецца вялікая грамада людзей».

Спадарыня: «Я мяркую, што не зусім. На маім прадпрыемстве са студзеня не падымалася заработная плата. А цэны на ўсё — электраэнэргію, ацяпленьне, прадукты значна вырасьлі».

Спадар: «У адмоўным кірунку. Гэта відаць па нашым становішчы. Мы ўсё бядней і бядней становімся».

Спадар: «Напэўна не. Шмат у нас кантролю. Не адпаведнасьць, напрыклад, памеру заработнай платы і патрабаваньням на працоўных месцах».

Спадар: «Напэўна ў правільным, толькі вось адзінае, каб заробкі вышэйшымі былі. А так усяго хапае».


Спадар: «Паслухаеш сродкі масавай інфармацыі беларускія здаецца, што ў правільным, аднак гэта нешта не адчуваецца. Пастаянны рост цэн на ўсё. Стабільнасьці няма».

Спадар: «Ну як жа ў правільным, калі ўсе гэтыя падаражаньні ідуць. Хто вінаваты? Хто правіць — той і вінаваты»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG