Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З Баскіна выціснулі патрэбнае», — партыйны актывіст Уладзімер Шанцаў


Уладзімер Шанцаў
Уладзімер Шанцаў

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў неўзабаве пасьля таго, як бізнэсоўца затрымалі, на партыйным сайце апублікаваў нататку пад загалоўкам «Свабоду Яўгену Баскіну».

У ёй партыец адзначыў: «Пачалося паляваньне на бізнэсоўцаў» ды заклікаў «да салідарнасьці».

«У нашай краіне душаць прадпрымальнікаў. Беспакарана зьбіваюць журналістаў. Цяпер узяліся за бізнэсоўцаў. А заўтра яны прыйдуць да кожнага з нас», — адрэагаваў Уладзімер Шанцаў на арышт Яўгена Баскіна.

Партыец лічыць: Баскіна перавялі пад хатні арышт пасьля таго, як «выціснулі зь яго патрэбнае». Паводле актывіста, грамадзкасьць ня хутка даведаецца, што адбывалася насамрэч зь бізнэсоўцам у СІЗА КДБ. Падставы яго зьняволеньня, лічыць Шанцаў, незразумелыя. Тлумачэньні старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, заяўляе кіраўнік абласной партыйнай арганізацыі, не пераконваюць, што Баскін вінаваты.

«Гэта ўсё сьведчыць пра тое, што прадпрымальнікі знаходзяцца пастаянна пад прэсінгам супярэчлівых законаў, чыноўнікаў, сілавых структур. У іх няма эканамічнай свабоды», — кажа пра сваё разуменьне сытуацыі са зьняволеньнем Баскіна і пераводам яго пад хатні арышт Уладзімер Шанцаў.

«Чалавек знайшоў сабе занятак. Арганізаваў бізнэс, стварыў сотні працоўных месцаў, а яго за гэта яшчэ дзяржава і прыгнятае. Затрыманьне Баскіна было гучнай падзеяй, бо ён займае шостае месца сярод бізнэсоўцаў. А пра зьняволеньне колькіх драбнейшых прадпрымальнікаў мы ня ведаем. Ім выстаўляецца абвінавачваньне, і апраўдацца немагчыма. У выніку бізнэс разбураны, працоўныя месцы зьніклі. А колькі злараднасьці з гэтай нагоды даводзіцца пазьней чуць. Калі гэтак будзе працягвацца, то лепшай долі ў нас ня будзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG