Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без рэгістрацыі ІП дазволілі стрыгчы, пячы булкі, шыць адзеньне, насіць грузы і рабіць сайты

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 19 верасьня ўказ №337, які дазволіў індывідуальным прадпрымальнікам весьці шэраг відаў дзейнасьці без рэгістрацыі, але з выплатай адзінага падатку.

Указ набудзе сілу празь месяц і мае «легалізаваць» тыя віды дзейнасьці, якія фізычныя асобы «фактычна ажыцьцяўляюць у хатніх умовах».

У сьпіс такіх відаў дзейнасьці ўвайшлі:

— абслугоўваньне кампутараў і пэрыфэрыі;

— адстройваньне;

— настройка музычных інструмэнтаў;

— пагрузка грузаў;

— шыцьцё адзеньня;

— пілаваньне дроваў;

— прадастаўленьне месца для кароткатэрміновага пражываньня фізычных асобаў;

— рамонт мэблі, гадзіньнікаў, абутку;

— распрацоўваньне вэб-сайтаў;

— распрацоўваньне дызайну памяшканьняў, мэблі, адзеньня і абутку, графічны дызайн;

— рэалізацыя самастойна вырабленых кулінарных вырабаў;

— цырульніцкія і касмэтычныя паслугі.

Уладзімер Карагін, архіўнае фота
Уладзімер Карагін, архіўнае фота

Як тлумачыць Свабодзе старшыня прэзыдыюму Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцва і Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін, гэты ўказ — толькі частка дэкрэту аб разьвіцьці прадпрымальніцтва, які рыхтаваўся з удзелам канфэдэрацыі, адзін зь дзясятка ўказаў сумарным аб’ёмам у 1300 старонак, якія, як мяркуецца, Лукашэнка падпіша да 1 кастрычніка.

«Прадпрымальнікам можна будзе ў якасьці як ІП, так і фізычнай асобы адкрыць краму, аказваць паслугі практычна гэтак жа, як гэта працуе ў аграэкатурызьме. Гэты рэжым будзе дзейнічаць 10 гадоў, так цяпер плянуецца.

Гэта робіцца, каб насыціць паслугамі гандаль і падтрымаць самазанятасьць людзей у сельскай мясцовасьці, у населеных пунктах да 2000 чалавек. Будзе скарочаны сьпіс санітарных і ліцэнзійных патрабаваньняў, мінімізаваная да сымбалічнай плата, як у рамесьнікаў і ў агра- і экатурызме.

Будзе стварацца новы від бізнэс-актыўнасьці. Гэта, безумоўна, добрая падтрымка бізнэс-ініцыятывы, зьяўленьня людзей са стартавым капіталам і прадастаўленьня паслуг людзям у сельскай мясцовасьці».

Пракаповіча заменяць Турчыным, а Радзе па разьвіцьці прадпрымальніцтва дададуць паўнамоцтваў. Калі згодзіцца Лукашэнка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG