Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі мітынгу 22 лютага пачалі атрымліваць позвы ў суд


Павал Севярынец на акцыі пратэсту 22 лютага

Павал Севярынец на акцыі пратэсту 22 лютага

Позву ў Цэнтральны раённы суд Менску атрымаў актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў. Актывіста запрашаюць прыйсьці на суд 10 сакавіка ў 14:30. Ягоную справу будзе разглядаць судзьдзя Міхаіл Хома.

«Будуць судзіць за ўдзел у мітынгу ў падтрымку прадпрымальнікаў, які прайшоў у Менску 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы. Тады мяне ўнесьлі ў нейкі сьпіс, а потым даслалі пратакол. Дарэчы, пратакол быў складзены трыма міліцыянтамі, бо тры розныя почыркі, а падпісаны адным. І ў канцы прыпісана, што я нібыта ад подпісу адмовіўся, хоць мне пратакол ніхто на подпіс не даваў. Гэта сама меней службовы падман. У суд пайду, пагляджу зноў на гэты спэктакль», — сказаў карэспандэнту Свабоды Леанід Кулакоў.

Паводле дадзеных актывіста, у сьпісе ўдзельнікаў мітынгу, які складалі міліцыянты на Кастрычніцкай плошчы, было больш за 10 прозьвішчаў.

Сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец паведаміў Свабодзе, што атрымаў пратакол, складзены на яго за ўдзел у акцыі 22 лютага. Тады на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшоў мітынг прадпрымальнікаў і актывістаў, якія пратэставалі супроць указу Аляксандра Лукашэнкі аб абавязковым гандлі з сэртыфікатамі. Паводле удзельнікаў мітынгу, у ім узялі ўдзел ад 500 да 1000 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG