Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Можа, людзі самі пад коўш лезьлі», — начальнік участку Рамаўтадару пра агрэсіўных камунальшчыкаў на Плошчы


Чаму сьнегаўборачныя машыны і «аранжавыя чалавечкі» заміналі мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў 22 лютага? У менскім Рамаўтадары Свабодзе патлумачылі, што прыбіраюць незалежна ад мітынгаў.

Падчас мітынгу прадпрымальнікаў 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы нечакана зьявіліся прыбіральшчыкі ў аранжавай форме, а таксама зь дзясятак сьнегаўборачных машын, якія зь вялікім шумам расьсякалі лужыны за лічаныя мэтры ад мітынгоўцаў. Супрацоўнікі Гаррамаўтадару паводзілі сябе груба, лаяліся матам на камэру, у штурханіне разьбілі тэлефон журналісткі. Канфлікты з «аранжавымі чалавечкамі» абышліся без пацярпелых.

Начальнік упраўленьня «Цэнтар» менскага Гаррамаўтадару Руслан Ясючэня так патлумачыў Свабодзе, чаму падчас мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкую плошчу была выведзеная камунальная тэхніка:

«Мы прыбіраем тэрыторыю незалежна ад таго, што ёсьць там мітынгі ці няма. Гэта нас не датычыць».

Паводле Ясючэні, у той дзень сьнег у горадзе быў моцны, а што ён неўзабаве растаў, то гэта ад яго не залежала. На пытаньні, чаму машыны з каўшамі ехалі проста на людзей, а адна зь ягоных супрацоўніц падчас прыбіраньня Кастрычніцкай плошчы выбіла айфон з рук журналісткі, Ясючэня адказаў:

«Трэба разабрацца, можа, гэта людзі самі лезьлі пад коўш. Мне трэба для пачатку разабрацца пра гэты інцыдэнт. На відэа я бачыў толькі, як невядомы чалавек спрабаваў зачапіць прыбіральшчыц. Трэба разабрацца, ці вінаваты чалавек, перш чым пакараць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG