Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыі «Маладога фронту» «Дзень памяці» каля КДБ былі затрыманьні

На ініцыятыву «Маладога фронту» людзі ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў акцыяй каля будынку КДБ ў Менску. Былі затрыманыя, зь якіх спрабавалі ўзяць тлумачэньні, а потым вызвалілі.

На ініцыятыву «Маладога фронту» людзі ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў акцыяй каля будынку КДБ ў Менску. Былі затрыманыя пяць ўдзельнікаў акцыі. Гэта лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, грамадзкія актывісты Натальля Басалыга-Гарачка, Сяргей Пальчэўскі, Павел Пракаповіч і Ўладзь Яроменак. Зь іх узялі тлумачэньні і вызвалілі.

29 кастрычніка 1937 году былі расстраляныя 132 прадстаўнікі беларускай інтэлектуальнай эліты. Паводле расстрэльнага сьпісу, які падпісалі ў тым ліку Сталін і Молатаў, былі забітыя выдатныя дзеячы культуры Беларусі Алесь Дудар, Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Валеры Маракоў, Васіль Сташэўскі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі ды яшчэ дзясяткі літаратараў, навукоўцаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і службоўцаў.

23:49 29.10.2016

Пяцёра затрыманых падчас акцыі «Дзень памяці» каля будынку КДБ у Менску вызваленыя з Цэнтральнага РУУС Менску. Як паведаміў Радыё Свабода Зьміцер Дашкевіч, усе затрыманыя адмовіліся даваць тлумачэньні і нешта падпісваць.

22:35 29.10.2016

19:59 29.10.2016

19:58 29.10.2016

19:57 29.10.2016

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG