Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ён быў накрыты расейскім сьцягам. У Горадні пахавалі загінулага ў Сырыі вайскоўца


Пахавальная працэсія ў Горадні загінулага вайскоўца падчас расейскай вайсковай апэрацыі. Здымак Юрася Балінскага

Пахавальная працэсія ў Горадні загінулага вайскоўца падчас расейскай вайсковай апэрацыі. Здымак Юрася Балінскага

Абноўлена: Ураджэнец Беларусі Уладзімер Бекіш загінуў у Сырыі, дзе ўдзельнічаў у вайсковай апэрацыі у складзе Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі, пацьвердзіў БелаПАН начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў​.

Відавочцы распавядаюць, што на пахаваньні прысутнічалі расейскія і беларускія афіцэры, а таксама вайсковы аташэ расейскай амбасады ў Менску.

Уладзімера Бекіша хавалі ў вайсковай форме, ягонае цела было прыкрыта расейскім сьцягам. Труну несьлі жаўнеры ганаровай варты беларускага войска.

Паводле прысутных, расейскія афіцэры забаранялі рабіць здымкі падчас пахаваньня. Афіцэры беларускага войска супакойвалі іх і ветліва прасілі журналістаў не рабіць здымкаў.

Афіцыйнай інфармацыі аб прычынах гібелі Ўладзімера Бекіша журналісты атрымаць не змаглі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG