Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода знайшла «таго самага» трактарыста, які ратаваў людзей ад навальніцы


Віталь Барысаў

Віталь Барысаў

Свабода паразмаўляла зь Віталём Барысавым, які сёньня ратаваў на трактары людзей ад навальніцы.

Сёньня ў сацсетках стала папулярным відэа, дзе кіроўца трактара дапамагае людзям выбрацца з акружаннага вадой прыпынку. Віталю 25 год, ён жыве за горадам і працуе ў «Рэмаўтадоры» Першамайскага раёну. За стрыном такой тэхнікі ўжо пяць год.

Віталь кажа, што такім чынам вывез 4-х чалавек. Начальнік пабачыў, што трактарыст дапамог адной дзяўчыне і дазволіў перавезьці дваіх астатніх. Яшчэ аднаму хлопцу Віталь дапамог пасьля таго, як той зьвярнуўся сам — спазьняўся на працу. Сеткавую папулярнасць начальства пакуль не адзначыла ці не заўважыла.

Як рэагавалі людзі?

— Па-рознаму. Агулам, мяне адправілі на плошчу Калініна, там працавала каналізацыя, але не спраўлялася. І я разганяў ваду.

Таму многія глядзелі як на дурачка, які езьдзіць па праспэкце і ганяе хвалі. Нехта здымаў на відэа ці проста не заўважаў, бо думаў, як бы дабрацца дадому.

Дык ты некаторым і дапамог. Як яны паставіліся да такой “паслугі”?

— Вельмі не чакалі такой прапановы. Але доўга ўгаворваць не давялося:) Канечне, усе дзякавалі за дапамогу пасьля.

А куды, дарэчы, адводзіў?

— Да сухіх месцаў - мэтро альбо пераходы.​

Агулам, як працавалася ў такую навальніцу?

— Даволі весела. Бо я разумеў, што кірую адным зь нешматлікіх відаў транспарту, які можа пераадолець такую стыхію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG