Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магутны землятрус сілай 6,4 балаў адбыўся на поўдні Тайваня


Пра гэта паведаміла Геалягічная служба ЗША. Прынамсі 5 чалавек загінулі і больш за 150 атрымалі траўмы, паведамляе BBC.

Падземныя штуршкі магнітудай 6,4 адбыліся а 4-й гадзіне па мясцовым часе (23:00 па-беларускім), калі жыхары знаходзіліся ў асноўным дома. Пасьля першага штуршка было яшчэ пяць. У адным з буйных гарадоў Тайваня, Тайнані, дзе жывуць каля двух мільёнаў чалавек, абрынуліся некалькі будынкаў.

Агенцтва «Рэйтэр» са спасылкай на пажарную службу гораду паведамляе, што з 17-павярховага жылога дома былі выратаваны 123 чалавекі пры тым, што ў ім пражывалі каля 240 чалавек.

Паводле зьвестак «Франс-прэс», ратавальнікам удалося дастаць 30 чалавек з-пад абломкаў сяміпавярховага дома ў Тайнані.

У Тайнань прыбыў прэзыдэнт краіны Ма Інцзю.

Эпіцэнтар месьціўся на глыбіні 10 км, што параўнальна няшмат. Гэта азначае, што наступствы ўдару стыхіі маглі быць і больш цяжкімі.

Горад Тайнань у Тайвані
Горад Тайнань у Тайвані

XS
SM
MD
LG