Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Адэса выратавала сабаку салдата-добраахвотніка


Для Андрэя Андрэева сабака Дона - і сябар, і кампаньён, і псыхоляг. Рэпартаж Вячаслава Ананьева для праекту Радыё Свабода «Настоящее время».

Каля месяца таму Андрэй вярнуўся з зоны канфлікту ў Данбасе, куды пайшоў добраахвотнікам. Сабака ўвесь гэты час пакорліва чакаў гаспадара. Няправільнае харчаваньне выклікала ў сабакі моцную алергічную рэакцыю, у Доны на лапах разьвілася грыбковая інфэкцыя, цела пакрылася запаленьнямі. На першаснае лячэньне Андрэй выдаткаваў апошнія зьберажэньні.

Пасьля вяртаньня дадому Андрэй аказаўся бяз сталай працы, без капейкі ў кішэні і ў глыбокай дэпрэсіі. Сяброўка сям'і Анжэла разьмясьціла фатаграфіі хворай жывёліны і заклік аб дапамозе ў Фэйсбуку. Пост сабраў амаль шэсьць з паловай тысяч перапостаў, а неабыякавыя адэсіты дапамаглі Андрэю купіць для сабакі неабходныя лекі і запасы дарагога дыетычнага корму.

З працаўладкаваньнем таксама дапамог сабака: калі адэсіты даведаліся пра Дону і Андрэя, то проста засыпалі мужчыну, які паводле прафэсіі сантэхнік, замовамі.

Цяпер Дона ідзе на папраўку, а разам з сабакам ажыў і гаспадар.

XS
SM
MD
LG