Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэйцарыя забараніла гандаль з Крымам


Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Фэдэральнай рады.

«Фэдэральная рада сёньня прыняла рашэньне аб пашырэньні мераў, каб прадухіліць абыход міжнародных санкцыяў», — гаворыцца ў заяве.

У дадатак да санкцый ЭЗ ад 27 жніўня 2014 году адносна Расеі Швэйцарыя ўводзіць абмежаваньні, прынятыя ў сьнежні мінулага году. Яны тычацца забароны на гандлёвыя апэрацыі з Крымам і Сэвастопалем.

«Усе замежныя інвэстыцыі ў Крым і Сэвастопаль ад гэтага часу забароненыя. Забарона закранае інвэстыцыі і турызм, а таксама шэраг іншых сэктараў эканомікі. Існая дагэтуль забарона на экспарт пэўнай прадукцыі ў Крым і Сэвастопаль будзе пашырана новымі найменьнямі», — падкрэсьліваецца ў заяве ўраду.

«Акрамя таго, 28 імёнаў былі дададзеныя ў сьпіс асобаў і прадпрыемстваў, зь якімі забараняецца мець дзелавыя адносіны», — адзначаецца на сайце швэйцарскага ўраду.

«Фэдэральная рада працягвае ўважліва сачыць за сытуацыяй ва Ўкраіне і пакідае за сабой права ўвесьці дадатковыя меры», — гаворыцца ў заяве.

У сьпіс, сярод іншых, трапілі сьпявак і дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Іосіф Кабзон, намесьнікі міністра абароны Расеі — генэралы Анатоль Антонаў і Аркадзь Бахін, а таксама дэпутат Думы ад КПРФ Валерый Рашкін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG