Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кудрын крытыкуе прапанову выгнаць «Макдональдз»: Дзясяткі тысяч расейцаў застануцца бяз працы


Былы расейскі міністар фінансаў Аляксей Кудрын раскрытыкаваў прапанову кіраўніка камітэту Дзярждумы па міжнародных справах Аляксея Пушкова, які параіў амэрыканскім кампаніям «Макдональдз» і «Кока-Кола» падтрымаць санкцыі ЗША і сысьці з Расеі.

Завочная дыскусія паміж Кудрыным і Пушковым разгарнулася ў Твітэры. Напярэдадні Пушкоў напісаў у сваім мікраблогу:

«А ці ня хочуць Макдональдз і Кока-Кола падтрымаць санкцыі Абамы і пазбавіць нас ад сваёй прадукцыі? Яны будуць верныя прынцыпам, а мы – здаравейшыя».​

Аляксей Кудрын іранічна назваў ініцыятыву дэпутата Пушкова «выдатнай антыкрызіснай праграмай», патлумачыўшы, што калі дзьве гэтыя найбуйнейшыя міжнародныя кампаніі пакінуць расейскі рынак, дзясяткі тысяч расейцаў застануцца бяз працы.

«Спадар Пушкоў, мабыць, ня ведае, што 85% сыравіны Макдональдзу пастаўляюць больш за 160 расейскіх кампаній, а Кока-Кола звыш 75% сыравіны закупляе ў Расеі» – напісаў былы кіраўнік Мінфіну ў Твітэры.

Аляксей Кудрын
Аляксей Кудрын

На думку Кудрына, калі з-за палітычнага ціску некаторых дэпутатаў высокатэхналягічныя кампаніі ЗША абмяжуюць пастаўкі, гэта рэальна ударыць па расейскай прамысловасьці.

У 70 гарадах Расеі працуюць каля 450 рэстаранаў амэрыканскай сеткі «Макдональдз». Штодня яны абслугоўваюць каля мільёну чалавек. У канцы жніўні 2014 г. Расспажыўнагляд пачаў праверкі больш за 200 прадпрыемстваў «Макдональдз» па ўсёй Расеі. У Маскве, паводле яе вынікаў, было прынята рашэньне аб часовым закрыцьці чатырох рэстаранаў. Яшчэ некалькі ўстановаў былі зачыненыя ў іншых гарадах. Расспажыўнагляд патлумачыў сваё рашэньне парушэньнем санітарных нормаў.

Таксама летась у жніўні газэта «Коммерсант» паведаміла, што кампанія «Кока-Кола» адклікала сваю рэкляму з чатырох расейскіх фэдэральных тэлеканалаў, зьвязаных з банкам «Расея», які патрапіў пад санкцыі ЗША.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на гэтым тыдні працягнуў яшчэ на год дзеяньне санкцый у дачыненьні да Расеі, уведзеных пасьля анэксіі Крыму і абвастрэньня сытуацыі ва Ўкраіне.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG