Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы канвэер адновіцца 28 красавіка


У Менску 28 красавіка працягнуцца суды над шасьцю ўдзельнікамі Дня волі. На іх складзены адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у шэсьці па несанкцыянаваным маршруце.

У судзе Савецкага раёну Менску будуць разглядацца справы актывістаў Касі Людвіг, Максіма Вінярскага, Мікалая Коласа, намесьніка старшыні руху «За свабоду» Алеся Лагвінца і старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча, актывіста Алеся Макаева, лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча і іншых.

Позву ў суд на 28 красавіка атрымаў таксама сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі. У позьве адзначана, што яго выклікаюць «за парушэньне заканадаўства аб правядзеньні масавых акцый», аднак за якую менавіта акцыю, не ўказана.

25 сакавіка менская міліцыя склала пратаколы на шэраг удзельнікаў шэсьця ад помніка Янку Купалу да кінатэатру «Кастрычнік», якое ўлады палічылі несанкцыянаваным.

Раней ужо прайшлі судовыя працэсы за Дзень Волі над шэрагам актывістаў, яны пакараныя штрафамі. Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька аштрафаваны судом Цэнтральнага раёну Менску на 50 базавых велічыняў (10,5 млн руб.).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG