Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька пра штраф за Дзень Волі: «Усе прадсказальна, анiякай iнтрыгi»


Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька аштрафаваны сёньня судом Цэнтральнага раёну Менску за ўдзел у акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі на 50 базавых велічыняў.

Палітык прызнаны вінаватым за парушэньне правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Рашэньне аб адміністрацыйным штрафе прыняла судзьдзя Вікторыя Шабуня.

«Усе прадсказальна, анiякай iнтрыгi», - напісаў Анатоль Лябедзька ў Фэйсбуку.

Пратаколы за ўдзел у акцыі 25 сакавіка таксама былі складзеныя на Аляксея Янукевіча, Віталя Рымашэўскага, Анатоля Шумчанку, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Паўла Севярынца і іншых.

Пры гэтым адносна Янукевіча, Рымашэўскага і Шумчанкі адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя за ўдзел у мітынгу каля сталічнага кінатэатру «Кастрычнік». Гэта пляцоўка была месцам, дазволеным Менгарвыканкамам для збору ўдзельнікаў акцыі з нагоды Дня Волі. Перад пачаткам шэсьця па вуліцы Сурганава апазыцыйныя палітыкі выступілі перад прысутнымі.

Статкевіч, Някляеў, Лябедзька і Севярынец бралі таксама ўдзел ва ўскладаньні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным сквэры, мітынгу там жа і шэсьці па праспэкце Незалежнасьці да кінатэатру «Кастрычнік», што не было санкцыянавана менскімі ўладамі.

XS
SM
MD
LG