Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: мы ўжо ня можам чакаць


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Аргкамітэт Кангрэсу дэмакратычных сілаў разглядзеў на сваім пасяджэньні 9 лютага каштоўнасную плятформу, накіраваную Партыяй БНФ.

«Мы падтрымліваем нормы Канстытуцыі аб незалежнасьці і імкненьне Беларусі да нэўтралітэту. Мы падтрымалі стратэгічныя мэты і задачы, якія выкладзены ў плятформе Партыі БНФ. Таксама мы заклікалі далучыцца да аргкамітэту Партыю БНФ, каб мы разам прапанвалі супольную плятформу, заснаваную на гэтых каштоўнасьцях», — сказаў карэспандэнту Свабоды Мікалай Статкевіч па выніках пасяджэньня аргкамітэту.

На пасяджэньні прысутнічаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, каб падпісаць супольную пазыцыю па санкцыях.

«Мы прапанавалі, каб яго партыя і ўсе партыі правацэнтрысцкай кааліцыі сфармулявалі тыя ўмовы, пры выкананьні якіх яны могуць далучыцца да аргкамітэту. Цяпер мы будзем чакаць, што калегі будуць рабіць далей. Але, на жаль, у мяне ня склалася ўражаньне, што кіраўніцтва партый, пра якія я казаў, хацела б працаваць супольна і разам і з намі хацелі б аб’яднаньня апазыцыі. Мы будзем працягваць кансультацыі і пакідаць магчымасьць далучэньня да аргкамітэту. Але мы ўжо ня можам чакаць», — сказаў Статкевіч.

На наступным пасяджэньні аргкамітэту кангрэсу 12 лютага плянуецца абмеркаваць эканамічную плятформу і працэдуру вылучэньня дэлегатаў на кангрэс.

У аргкамітэт кангрэсу ўваходзяць Мікола Статкевіч (БСДП «Народная грамада»), Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Уладзімер Някляеў (Рух за дзяржаўнасьць і незалежнасьць), Генадзь Фядыніч (прафсаюз РЭП), рух салідарнасьці «Разам», Зьміцер Дашкевіч, Міхаіл Пастухоў, Андрэй Саньнікаў.

На мінулым пасяджэньні сойм Партыі БНФ не прыняў прапанову аб далучэньні да аргкамітэту Кангрэсу.

Аргкамітэт вырашыў не запрашаць на кангрэс партыю «Справядлівы сьвет» і прадстаўнікоў кампаніі «Гавары праўду».

Мэтай Кангрэсу заяўленая кансалідацыя дэмакратычных сілаў, выпрацоўка і прыняцьце супольнай стратэгіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG