Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня працягнецца суд над кнігавыдаўцом Логвінавым


9 студзеня працягнецца працэс над гаспадаром менскай кнігарні Ігарам Логвінавым. Яго вінавацяць у продажы кніг безь ліцэнзіі Мінінфармацыі.

На паседжанні, якое прайшло 5 студзеня, Логвінаў сваёй віны не прызнаў. На першае паседжанне падтрымаць Логвінава прыйшлі знакавыя асобы беларускай інтэлігенцыі, якія лічаць справу высмактанай з пальца.

Працяг працэсу — у Эканамічным судзе (Менск, Акадэмічная вуліца, 15, корпус 1) сёньня а 14:30.

Па выніках падатковай праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў — такой была сума продажаў кніг за год. Спаганяць гэтыя грошы будуць праз суд.

Кнігарня «Логвінаў» 8 разоў прасіла ліцэнзіі і 8 разоў ёй адмаўлялі, чапляючыся да кручкоў.

XS
SM
MD
LG