Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква ўскосна прызнала ўдар расейскай авіяцыі па сакрэтнай англа-амэрыканскай базе ў Сырыі


Расейскі самалёт Ту-22М3, які выкарыстоўваецца ў бамбардыроўках у Сырыі

Расейскі самалёт Ту-22М3, які выкарыстоўваецца ў бамбардыроўках у Сырыі

У Міністэрстве абароны Расеі фактычна пацьвердзілі інфармацыю аб авіяўдары па сакрэтнай англа-амерыканскай базе ў раёне населенага пункта Ат-Танф на сырыйска-іарданскай мяжы.

Раней The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў Пэнтагоне і Белым доме паведаміў, што 16 чэрвеня расейскія ВПС нанесьлі ўдары па сакрэтнай базе, якая выкарыстоўвалася элітнымі брытанскімі і амэрыканскімі войскамі ў населеным пункце Ат-Танф на мяжы з Іярданіяй. Самі брытанскія і амэрыканскія вайскоўцы пакінулі базу за суткі да авіяўдару.

«Адказнасьць за тое, што вайскоўцы спэцыяльных падразьдзяленьняў краінаў антыідзілаўскай кааліцыі, якія знаходзяцца ў Сырыі, падвяргаюцца пагрозе апынуцца ў раёнах прымяненьня авіяцыі ВКС Расеі, ляжыць выключна на іх ваенным кіраўніцтве», – заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ генэрал-маёр Ігар Канашэнкаў, камэнтуючы публікацыю.

«Мяркуючы па артыкуле ў The Wall Street Journal, нашым пілётам перад нанясеньнем удараў прапануецца адгадваць з вышыні ў некалькі кілямэтраў прысутнасьць сярод баевікоў спэцназа заходніх краін па «блякавальным мяшкам з пяском, характэрным для амэрыканскіх і брытанскіх баз», – дадаў прадстаўнік абароннага ведамства РФ.

Па словах Канашэнкава, «толькі ў выпадку супольных дзеяньняў атрымаецца пазьбегнуць паўтарэньня падобных здарэньняў, не падводзіць пад небясьпеку сваіх вайскоўцаў, якія выконваюць задачы па барацьбе з тэрарыстамі на сірыйскай зямлі», перадае «Інтэрфакс».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG