Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія абвінаваціла Пуціна ў распальваньні вайны ў Сырыі


Расея бамбіць апанэнтаў тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» ў спробах падтрымаць рэжым Асада.

Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Філіп Хаманд заявіў, што Уладзімер Пуцін сваімі дзеяньнямі падрывае міжнародныя высілкі па спыненьні грамадзянскай вайны ў Сырыі, перадае Reuters. Хаманд сьцьвярджае, што расейскія бамбардзіроўкі ў Сырыі скіраваныя на апазыцыю Башару Асаду, гэта значыць, на праціўнікаў тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы».

Філіп Хаманд

Філіп Хаманд

«Мяне пастаянна засмучае, што ўсё, што мы робім, падрываецца расейцамі, — заявіў Хаманд. — Расейцы кажуць: „давайце перамовы“ — і яны размаўляюць-размаўляюць-размаўляюць. Праблема ў тым, што пакуль яны размаўляюць, яны вядуць бамбардзіроўкі, падтрымліваючы Асада».

Хоць Расея заяўляе, што яе мэтай у Сырыі ёсьць баевікі «Ісламскай дзяржавы», яны цэляць таксама па апазыцыі Асаду, распавядае ён. Хаманд наўпрост кажа: расейцы не бамбяць ІДзІЛ, а бамбяць умераную апазыцыю, толькі 30% бамбардзіровак нацэленыя на тэрарыстаў. І, як кажуць паўстанцы і мясцовыя жыхары, бамбардзіроўкі цывільных раёнаў удалечыні ад фронту вядуць да соцень ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

Іран, паводле Хаманда, ня больш дапамагае ў мірным працэсе:

«Мы ня маем ні найменшага ўяўленьня, што за гульню плянуюць у Крамлі. Мы ня ведаем. Там не абмяркоўваюць гэтыя рэчы. Гэта тое, што адбываецца ў галаве спадара Пуціна, — заявіў брытанскі міністар. — Расейцы і іранцы працуюць поплеч з сырыйскім рэжымам, і іранцы прынамсі трымаюцца настолькі ж жорсткай лініі як расейцы ў памкненьні захаваць сырыйскі рэжым».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG