Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Расеі вывеў сыравіну для дзіцячага харчаваньня — ялавічыну, мяса птушкі і гародніну — з-пад харчовага эмбарга, уведзенага ў 2014 годзе.

Паводле Інтэрфакса, адпаведная пастанова прынятая 27 траўня 2016 году. Сачыць за яе выкананьнем і спраўджваць прызначэньне прадукцыі, якая ўвозіцца ў Расею, даручана Міністэрству сельскай гаспадаркі.

27 траўня прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў даручыў ураду падрыхтаваць прапановы аб працягненьні прадуктовага эмбарга да канца 2017 году.

Расея ўвяла абмежаваньні на пастаўкі харчаваньня з ЗША, Эўразьвязу, Канады, Аўстраліі і Нарвэгіі ў жніўні 2014 году. У Крамлі тады гэтыя дзеяньні назвалі «мерамі ў адказ» на санкцыі Захаду, якія былі ўведзеныя за анэксію Крыму і ўмяшаньне Расеі ў канфлікт на ўсходзе Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG