Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 14– 20 жніўня 2016.
Стоп-кадры тыдня: Пэрсэіды над Хрыстом у Іўі, Алімпіяда ў Рыё і сабака на троне ў Кітаі
1
Хлопчыкі на кінутым чоўне перад рыбалоўным портам Карачы (Пакістан) зьбіраюць сьмецьце, якое можна здаць на перапрацоўку.
2
Мясцовыя жыхары аглядаюць сельгастэхніку, пашкоджаную пасьля абстрэлу з боку прарасейскіх сэпаратыстаў ва ўсходняй частцы вёскі Чэрмалык, за 40 км ад Марыюпаля.
3
Паводка ў паўднёвым штаце ЗША Луізіяна. Прынамсі, 40 000 дамоў былі пашкоджаныя, 30 000 чалавек былі выратаваныя, і прынамсі 11 чалавек загінулі.
4
Нікі Хамблін з Новай Зэляндыі (справа) праявіла алімпійскую спартовую салідарнасьць, калі спынілася каля амэрыканкі Эбі д'Агасьціна, якая ўпала, і дапамагла той падняцца падчас забегу на 5 000 мэтраў на Алімпіядзе ў Рый 16 жніўня.
5
Мэтэарытны паток Пэрсэіды перасякае неба над статуяй Ісуса Хрыста ў вёсцы Іўе, 125 км на захад ад Менску.
6
Сырыйскія дзеці сядзяць на кодабе пікапа ў паўночным сырыйскім горадзе Манбій.
7
Гурам Петрыяшвілі цягне зубамі чатыры машыны пры спробе ўсталяваць сусветны рэкорд у Тбілісі, Грузія.
8
Людзі ідуць на драўляных дошках ўнутры затопленага падземнага пераходу ў Маскве.
9
Усэйн Болт выйграе 100-мэтроўку на Алімпіядзе ў Рыё.
10
Жанчына, якая збегла ад «Ісламскай дзяржавы».
11
Мужчыны этнічнай меншасьці Мяо ў правінцыі Гуйчжоў у Кітаі нясуць апранутага і пасаджанага на крэсла сабаку, бо лічыцца, што менавіта сабакі знайшлі ваду для іх продкаў.
12
Курдзкія сілы выпускаюць ракету ў бок пазыцый баевікоў «Ісламскай дзяржавы», на паўднёвы ўсход ад Масулу, Ірак.