Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі адмовіўся перадаць дзяцей беларусу, які жыве ў ЗША


Пенза. Фота ©Shutterstock / Opachevsky Irina

Пенза. Фота ©Shutterstock / Opachevsky Irina

Ён заяўляе, што жонка скрала дзяцей і зьвезла іх у Пензу насуперак рашэньню амэрыканскага суду.

Пензенскі абласны суд у Расеі адмовіў у перадачы дзяцей бацьку, грамадзяніну Беларусі, які жыве ў ЗША. Пазоў падала расейка, мясцовая жыхарка. Цяпер малалетнія сын і дачка застануцца разам зь ёй у Расеі.

Паводле суду, расейка ў 2006 годзе ўзяла шлюб з грамадзянінам Беларусі. Спачатку яны жылі ў Менску, дзе ў іх нарадзіліся сын і дачка, а потым сямʼя пераехала ў ЗША. У 2013 годзе Грамадзянскі суд аддзелу сямейнага права ў штаце Агаё скасаваў шлюб, а жанчына з двума дзецьмі вярнулася на сваю радзіму ў Пензу.

Адказчык падаў сустрэчны пазоў. Ён заявіў, што пасьля скасаваньня шлюбу добрасумленна выконваў свае абавязкі па выхаваньні дзяцей, размаўляў зь імі і забіраў на час канікулаў. А сямейны суд у ЗША прысудзіў яму права апекі над дзецьмі, але яго былая жонка скрала дзяцей.

Суд у Пензе адхіліў спасылку бацькі на рашэньне амэрыканскага суда па сямейных справах аб усталяваньні часовай апекі бацькі над дзецьмі, бо «рашэньне вынесена судом замежнай дзяржавы, па-другое, яго тэрмін скончыўся ў сакавіку 2016 году, па-трэцяе, ва ўзычанай суду копіі дадзенага рашэньня адсутнічае пячатка», — паведамляе РИА Новости.

Бацька не пагадзіўся з рашэньнем суду першай інстанцыі і падаў апэляцыйную скаргу. Судовая калегія Пензенскага абласнога суду скаргу беларуса не задаволіла.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG