Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўла Вінаградава будуць судзіць за абразу супрацоўніка міліцыі


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

25 жніўня Першамайскі суд Менску разгледзіць адміністрацыйную справу супраць грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава.

Яго абвінавачваюць у зьнявазе супрацоўніка міліцыі.

Справу пачалі разглядаць месяц таму, але пратакол накіравалі на дапрацоўку.

Павал Вінаградаў сказаў карэспандэнту Свабоды, што «абразіўся начальнік крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Маскоўскага раёну».

«Як па мне, то гэты пратакол відавочна „левы“, таму што асобу спадара Федзюковіча, які зьяўляецца начальнікам КВІ Маскоўскага раёну, я нідзе ня згадваў. Як ён зразумеў, што я меў на ўвазе менавіта яго? Мабыць, адчувае за сабой нешта нядобрае», — сказаў Павал Вінаградаў.

26 чэрвеня моладзевая суполка «Zмена» вывесіла на мосьце гірлянду з 20 бел-чырвона-белых сьцягоў, а на прыпынках — сьцягі і плякаты з выявай Вінаградава, які паказвае сярэдні палец, і надпісам «Дзякуй за нагляд».

Гэта стала рэакцыяй на тое, што 7 чэрвеня суд Маскоўскага раёну Менску ўсталяваў над Вінаградавым паўгадавы прэвэнтыўны нагляд. Паводле самога Паўла, мэтай акцыі было «перадаць прывітаньне ўсім тым грамадзянам, якія захацелі ўстанавіць нагляд на паўгода, калі тэрмін судзімасьці заставаўся тры з паловай месяцы».

XS
SM
MD
LG