Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыдзень таму ў Менску невядомыя напалі на менчука Алеся, пабачыўшы на ім «вясёлкавы» пояс. Спадар Алесь упэўнены, што прычынай нападу стала гамафобія, але ня хоча мець справы зь міліцыяй.

«Ішоў з роварам па незнаёмым раёне Менску ўвечары да заходу, і некалькі мясцовых быдла-хлопцаў прычапіліся да майго выгляду, як я зразумеў, – кажа ён Свабодзе. – Спачатку банальна папрасілі цыгарэту, а потым зьвярнулі ўвагу на мой «вясёлкавы» пояс, які я купіў некалі на амстэрдамскім гей-прайдзе. Я яго ўжо некалькі год нашу і ніколі не зьвяртаў увагі на тое, што ён так вылучаецца.

Адзін з хлопцаў мяне штурхнуў – я спатыкнуўся і ўпаў на локаць. Потым у стане шоку і страху хутка зьехаў адтуль. Як удар атрымаў пад вокам – сам не зразумеў».

Беларусь названая адной з самых гамафобных краінаў Эўропы ў сёлетнім «вясёлкавым індэксе». Больш гамафобнымі з 49 краінаў аказаліся толькі Ўкраіна, Манака, Турэччына, Армэнія, Расея і Азэрбайджан.

У Беларусі прадугледжаная асаблівая крымінальная адказнасьць за злачынствы «па матывах варажнечы да пэўнай сацыяльнай групы». Упершыню справа па гэтым артыкуле разглядалася толькі ў лютым 2016 году, злачынец атрымаў два гады «хіміі» за перасьлед асобаў празь іх нетрадыцыйную арыентацыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG