Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы не гатовыя да сучаснай вайны» — Лукашэнка пра падрыхтоўку вайсковых кадраў


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандр Лукашэнка загадаў удасканаліць сыстэму падрыхтоўкі вайсковых кадраў у Беларусі. Як перадае БЕЛТА, Лукашэнка праводзіць праверку ўзроўню прафэсійна-службовай падрыхтоўкі афіцэрскага складу Узброеных Сіл на 230-м агульнавайсковым Абуз-Лясноўскім палігоне ў Баранавіцкім раёне.

«Ня стану аспрэчваць, што гэтая сыстэма існуе, але тое, што мы яе даўно ня трэсьлі і не прыстасавалі да сучаснай вайны, гэта факт, — сьцьвярджае Лукашэнка. — Ёсьць у нас праблемы і з тэрмінамі навучаньня, праграмамі, і з выкладчыкамі. Трэба браць выкладчыкамі падрыхтаваных людзей з частак, каб яны маглі вучыць таму, што патрэбна на вайне».

Лукашэнка падкрэсьліў, што падрыхтоўку вайсковых кадраў трэба прыстасоўваць да сучасных рэалій. Гэта тычыцца ня толькі вайсковых і ваенізаваных вышэйшых навучальных устаноў, але і вайсковых факультэтаў у цывільных ВНУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG