Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі нанесьлі ўдар ракетамі «Іскандэр» па Чарнігаве, шмат загінулых і параненых

абноўлена

Наступствы расейскага ракетнага ўдару па Чарнігаву. 17 красавіка 2024
Наступствы расейскага ракетнага ўдару па Чарнігаву. 17 красавіка 2024

17 красавіка 2024 году расейскія войскі абстралялі цэнтральную частку Чарнігава.

Раніцай 17 красавіка расейскія вайскоўцы ўдарылі трыма крылатымі ракетамі «Іскандэр» па Чарнігаве, паведаміўкіраўнік Чарнігаўскага абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус.

Чавус паведаміў, што «праціўнік нанёс тры ракетныя ўдары практычна па цэнтры горада». Вядома аб 17 загінулых і больш як 60 параненых.

Паводле намесьніка кіраўніка адміністрацыі Зяленскага Аляксея Кулебы, разбор завалаў працягваецца, пад імі яшчэ могуць знаходзіцца людзі.

У выніку расейскіх ракетных удараў па горадзе разбураны васьміпавярховы дом, пашкоджаныя чатыры шматпавярховікі, лякарня, вышэйшая навучальная ўстанова, дзясяткі аўтамабіляў, адзначыў ён.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулых і падкрэсьліў, што «гэтага б не адбылося, калі б Украіна атрымала дастаткова сыстэм супрацьпаветранай абароны і калі б таксама была дастатковая рашучасьць сьвету ў супрацьстаяньні расейскаму тэрору».

«Тэрарысты здольныя руйнаваць жыцьцё толькі тады, калі спачатку ім удаецца запалохаць тых, хто здольны спыніць тэрор і абараніць жыцьцё. Важная рашучасьць. Падтрымка вельмі важная. Украінскай рашучасьці дастаткова. Нам патрэбна дастатковая рашучасьць нашых партнэраў і дастатковая падтрымка, якая гэта будзе адлюстроўваць», — напісаў Зяленскі.

Наступствы расейскага ракетнага ўдару па Чарнігаву. 17 красавіка 2024
Наступствы расейскага ракетнага ўдару па Чарнігаву. 17 красавіка 2024

Раней кіраўнік Чарнігаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус паведамляў пра 9 загінулых і больш за 20 параненых у Чарнігаве ў выніку расейскага ракетнага ўдару.

Расейскія войскі нанесьлі тры ракетныя ўдары «амаль па цэнтры горада», расказаў кіраўнік Чарнігаўскай абласной адміністрацыі Вячаслаў Чавус.

У тэлеграм-канале кіраўніка абласной адміністрацыі зьявіўся заклік да мясцовых жыхароў здаваць кроў у сувязі з сытуацыяй у горадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG