Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На апошнім званку ў менскай школе сьцяг пранесьлі дагары нагамі. Школьнікі чакаюць праблемаў


Вучань менскай школы № 180 выклаў у сеціве відэа, як падчас апошняга званка ўрачыста пранесьлі дзяржаўны сьцяг Беларусі дагары нагамі.

Відэа разышлося ў сацыяльных сетках.

Сёньня да Радыё Свабода зьвярнуліся вучні той школы з просьбай выдаліць відэа, бо ў клясы пачаліся вялікія праблемы.

Вучні скардзяцца, што «ў хлопца, які выклаў відэа, могуць узьнікнуць складанасьці з выпускам і паступленьнем, могуць ускладніцца экзамэны для ўсёй клясы».

Намесьніца дырэктара па навучальнай працы школы № 180 Ганна Працкевіч заявіла Радыё Свабода, што вучні ня маюць рацыі — сьцяг дагары нагамі ня мае дачыненьня да іспытаў.

«Ніхто дзяцей не запалохвае. Менавіта я адказваю за правядзеньне экзамэнаў, і нават размоваў пра тое, каб неяк рэагаваць на выпадак з апошняга званка, не было. Дзеці выдумляюць нешта. Калі дзеці скардзяцца вам на магчымыя праблемы, трэба высьветліць, якія праблемы маюцца на ўвазе. Але гэта дакладна не праблемы, зьвязаныя з экзамэнамі і школьнай адміністрацыяй. Якое дачыненьне гэты сьцяг мае да экзамэнаў і вучобы? Ніякага».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG