Пра гэта паведамляе суполка «Маладога Фронту» са спасылкай на неназваных байцоў «Правага сэктару».
У паведамленьні гаворыцца:
«Пад Пяскамі ў раёне Данецкага аэрапорта хлопцы з Правага Сэктару ўзялі трафэй — форменную куртку беларускай мiлiцыi. На жаль, уладальнік дадзенай курткі ўжо ня зможа даць камэнтар з нагоды таго, што адбылося, паколькі адправіўся ў лепшы сьвет. Дакумэнтаў пры целе таксама ня выяўлена.
Можна меркаваць, што дадзеная куртка была дарагая ўладальніку, паколькі ён ня мог зь ёй расстацца ў зоне баявых дзеяньняў, бо звычайнага камуфляжу ў сэпаратыстаў хапае. Вось такія яны рэаліі руssкага сьвету. Гэта ня дома ганяць дубінай па праспэктах студэнтаў і інтэлігентаў».