Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛАШ ЗЭМАН У СКЛАДЗЕ ДЭЛЕГАЦЫІ САЦІНТЭРНУ НАВЕДАЕ МЕНСК


Алена Ціхановіч, Прага

Спадар Грон падкрэсьліў, што статус двух візытаў Мілаша Зэмана (у Маскву і Менск) адрозны:

(Грон: ) “Прэм’ер-міністар Зэман з дэлегацыяй учора накіраваўся ў Маскву – гэта ўрадавы візыт. Ён закончыцца ў сераду вечарам ці па абедзе, а потым Мілаш Зэман накіруецца ў Менск як старшыня Камітэту сацыялістычнага інтэрнацыяналу ў справах міру, бясьпекі й правоў чалавека – гэта значыць, як прадстаўнік міжнароднай сацыял-дэмакратыі, ні ў якім разе не як старшыня ўраду.

Плянуецца, што разам зь ім у Менску будзе генэральны сакратар Сацінтэрну Луіс Аяла. У дэлегацыю таксама будуць уваходзіць прадстаўнікі сацыял-дэмакратыі зь іншых краінаў, напрыклад, старшыня замежнай камісіі швэдзкага парлямэнту”.

(Карэспандэнт: ) “Якія мэты і задачы візыту?”

(Грон: ) “Гэты візыт ініцыяваны міжнароднай сацыял-дэмакратыяй, ці Сацінтэрнам – з тым, каб падтрымаць дэмакратычныя апазыцыйныя сілы ў Рэспубліцы Беларусь. Плянуецца, што сустрэчы будуць праводзіцца ў чацьвер, 18 красавіка, і ў іх будзе браць удзел уся дэлегацыя, ня толькі сам Мілаш Зэман. Зь беларускага боку ў сустрэчах будуць удзельнічаць ня толькі сацыял-дэмакраты, але і прадстаўнікі шырокай дэмакратычнай апазыцыі Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG