Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога палітвязьня Мікалая Дзядка асудзілі на 10 сутак за Дзень Волі


Мікола Дзядок

У канцы дня 29 сакавіка ў Партызанскім судзе Менску адбыўся, магчыма, апошні працэс па справе ўдзельнікаў Дня Волі. Судзьдзя Неўмяржыцкі асудзіў на 10 сутак былога палітвязьня Мікалая Дзядка.

На судзе Мікалай Дзядок віны не прызнаў і заявіў, што мае права на выказваньне сваіх поглядаў падчас мірнага сходу.

«Адметна, што ў прызначаны судом тэрмін не ўваходзяць тыя 4 дні, якія Мікалай Дзядок прабыў фактычна пад вартай у шпіталі», — адзначылі назіральнікі за працэсам.

25 сакавіка Мікалай Дзядок падчас затрыманьня быў моцна зьбіты і з траўмай галавы трапіў у шпіталь, дзе яго сьцераглі міліцыянты. 29 сакавіка перад выпіскай Мікалаю Дзядку ўручылі пратакол аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі і са шпіталя павезьлі ў суд.

XS
SM
MD
LG