Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз паўгода Ладуцьку знайшлі пасаду — на «Мотавела»


Мікалай Ладуцька, архіўнае фота

Мікалай Ладуцька, архіўнае фота

Экс-старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька ад 8 чэрвеня прызначаны дырэктарам «Мотавела».

Гэтую інфармацыю карэспандэнту Свабоды пацьвердзілі на прадпрыемстве.

Аляксандар Лукашэнка вызваліў Мікалая Ладуцьку ад пасады кіраўніка Менску ў лістападзе 2014 году.

Паводле СМІ, уладальнік «Мотавела» і шклозаводу «Ялізава» Аляксандар Мураўёў затрыманы. Як распавялі kp.by знаёмыя бізнэсмэна, увечары ў сераду, 3 чэрвеня, Аляксандар Мураўёў зьбіраўся ляцець у Вену, аднак у аэрапорце на яго надзелі кайданкі.

У Сьледчым камітэце карэспандэнту Свабоды не пацьвердзілі інфармацыю пра затрыманьне Аляксандра Мураўёва.

Падчас прэс-канфэрэнцыі ў студзені гэтага году Аляксандар Лукашэнка ня выключыў вяртаньня Натальлі Пяткевіч, Мікалая Ладуцькі і Анатоля Тозіка на пасады ў дзяржапараце.

«Што тычыцца Ладуцькі, — падбяром адпаведныя пасады», — сказаў Лукашэнка.

Ладуцьку падабралі пасаду амаль праз паўгода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG