Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка выказаў спачуваньні Абаме: Беларусь асуджае любыя праявы нянавісьці


Кветкі і сьвечы пад амбасадай ЗША ў Менску ў памяць аб ахвярах тэракту ў Арланда

Кветкі і сьвечы пад амбасадай ЗША ў Менску ў памяць аб ахвярах тэракту ў Арланда

Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньне прэзыдэнту ЗША Бараку Абаме, родным і блізкім загінуўшых у выніку трагедыі ў горадзе Арланда, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае тэрарызм і любыя праявы нянавісьці, непахісна выступае супраць гэтых злачынстваў», – гаворыцца ў заяве.

У ноч на 12 чэрвеня жыхар Флёрыды афганскага паходжаньня адкрыў стральбу ў гей-клюбе ў Арланда. У выніку 49 чалавек загінулі і 53 былі параненыя. Адказнасьць за напад узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

13 чэрвеня каля трох дзесяткаў беларусаў каля амбасады ЗША ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG