Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: плюнь ім у душу, і яны адвернуцца ад улады


«Гайдараўскія рэформы расейскага ўзору беларусам не патрэбныя», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 22 лютага падчас абмеркаваньня дакладу аб падатковай і акцызнай палітыцы.

Кіраўнік Беларусі сказаў, што ня будзе «ніякага адабрэньня так званых непапулярных мер, якія сёньня яшчэ раз удараць па насельніцтве».

Лукашэнка рашуча адхіліў прапановы ўраду па агульнай прыватызацыі, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

«Мы сёньня прадаем тое, што не зусім нам належыць. Там праца пакаленьняў, нашых дзядоў і бацькоў. Таму трэба вельмі акуратна падыходзіць да гэтых пытаньняў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прыватызацыі падлягае любое прадпрыемства, калі інвэстар абавязваецца выконваць правы работнікаў на нармальныя ўмовы працы, праводзіць мадэрнізацыю прадпрыемства, вырабляць тавары, якія свабодна рэалізуюцца на зьнешніх рынках, забясьпечваючы павелічэньне падатковых паступленьняў у бюджэт.

«Мы пойдзем на такую прыватызацыю. Іншая краіне не патрэбна», — падкрэсьліў кіраўнік краіны.

Ён выступіў таксама супраць адмены льгот па ПДВ, якія тычацца амаль 35 харчовых тавараў — ад малака, мяса і да дзіцячага харчаваньня. Паводле Лукашэнкі, такі крок прывядзе да немінучага росту цэнаў, і ня факт, што прынясе карысьць бюджэту.

«Упадзе попыт, таваразварот, што і адбываецца. І якія мы дывідэнды атрымаем у бюджэт, якія мільярды зэканомім? Ды ніякіх! Проста пакрыўдзім людзей, плюнем ім у душу, і яны адвернуцца ад улады. Навошта гэта трэба?» — сказаў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, рост цэнаў павінен кампэнсавацца павелічэньнем даходаў насельніцтва:

«У нас што, даходы насельніцтва ў гэты час вырасьлі? Не. А мы павышаем цэны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG