Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія «Лідэр году» атрымала «вышыванкавы» лягатып


Арганізатары другой прэміі разьвіцьця спажывецкага рынку «Лідэр году» прынялі новы лягатып, распрацаваны дызайнэркай Алай Залеўскай і агенцтвам візуальных канцэпцыяў «Тры макі», распавёў «Радыё Рацыя» старшыня аргкамітэту прэміі, кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.

«Мы бачым тэндэнцыю пашырэньня выкарыстаньня беларускай сымболікі ва ўсіх сфэрах жыцьця, у тым ліку – і ў эканамічнай. Сапраўдны лідэр павінен разумець новыя трэнды і скарыстоўваць іх», – патлумачыў Балыкін.

Новы лягатып, які дэманструе «Рацыя», мае надпіс на беларускай мове, хоць на сайце прэміі такі самы лягатып расейскамоўны (як і леташні лягатып прэміі). Выкарыстаньне беларускай мовы Балыкін назваў спосабам візуальна падкрэсьліць паходжаньне тавару.

Таксама старшыня аргкамітэту прэміі выказаўся за пашырэньне ўжываньня беларускай мовы ў бізнэсе, бо «ён не пазбаўлены патрыятызму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG