Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таўстыка і Падгол правялі чарговы пікет з копіяй карціны Алеся Марачкіна «Лялькі»


Два тыдні таму на пікеце па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у Палату прадстаўнікоў Аляксандра Таўстыкі невядомы скраў копію карціны Аляксея Марачкіна «Лялькі». Прычым інцыдэнт здарыўся на тым самым месцы, дзе пікетоўцы стаялі сёньня — каля ўнівэрсаму «Цэнтральны», у прысутнасьці шматлікіх супрацоўнікаў міліцыі. Невядомы малады чалавек тады рэзка вырваў копію карціны ва ўдзельніка пікету Ўладзімера Падгола, і зьбег.

Каб копію карціны ня скралі зноў, пікетоўцы зьмясьцілі карціну ў клетку і прымацавалі ланцугом да агароджы. Таксама да агароджы прымацавалі і іншыя экспанаты, у тым ліку выяву міністра Шуневіча ў форме НКВД, які трымае руку «пад казырок».

Мінакі падыходзілі, цікавіліся, што тут адбываецца, некаторыя падпісваліся за Аляксандра Таўстыку. Гэтым разам абышлося без здарэньняў. Нікога не затрымалі, на прымацаваную ланцугом карціну ніхто не замахваўся.

Уладзімер Падгол
Уладзімер Падгол
Актывістка дае цытаты Лукашэнкі людзям у цывільным
Актывістка дае цытаты Лукашэнкі людзям у цывільным
Чалавек у цывільным кансультуецца па тэлефоне
Чалавек у цывільным кансультуецца па тэлефоне
Алесь Таўстыка (зьлева)
Алесь Таўстыка (зьлева)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG