Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На перадвыбарчы пікет актывісты плянуюць прынесьці новую карціну Марачкіна «Нашы лялькі»


Карціна Аляксея Марачкіна "Нашы Лялькі" (фрагмэнт)
Карціна Аляксея Марачкіна "Нашы Лялькі" (фрагмэнт)

13 ліпеня падчас перадвыбарчага пікету актывісты Алесь Таўстыка і Ўладзімер Падгол зьбіраюцца прэзэнтаваць новую карціну Аляксея Марачкіна «Нашы лялькі».

На гэты пікет яны запрасілі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. На новай карціне Марачкін якраз намаляваў спадара Шуневіча, які прыкладае руку да фуражкі. Карціну актывісты плянуюць прадэманстраваць пад сьцягам ЗША, «каб паказаць усяму сьвету, як міністар рупіцца выконваць устаноўкі свайго кіраўніка дзяржавы».

У чарговым лісьце да міністра актывісты просяць вярнуць Аляксею Марачкіну карціну «Нашы лялькі», якую ў 2008 годзе міліцыянты «скралі ў мастака Аляксея Марачкіна».

24 сакавіка 2008 году ў майстэрню Марачкіна ўварваліся супрацоўнікі МУС і забралі карціну «Нашы лялькі», афіцыйную харугву ТБМ, тры дзясяткі плякатаў, якія былі падрыхтаваныя да шэсьця на Дзень Волі. Карціны і плякаты забралі без складаньня пратакола і па сёньня не вярнулі гаспадару.

«Вы тады працавалі ў КДБ, курыравалі МУС і мусіце памятаць тую ганебную гісторыю. Загадайце вярнуць карціны і плякаты аўтару-гаспадару», — адзначаюць актывісты ў лісьце да міністра.

Падгол і Таўстыка праводзяць свае пікеты пад сьцягамі ЗША, ЭЗ і бел-чырвона-белым. Яны лічаць, што супрацоўнікі МУС павінны аддаваць чэсьць гэтым сьцягам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG